• Гасцінічны комплекс Плаўна

Аб аддзеле загс

СТРУКТУРА АДДЗЕЛА ЗАГСА ЛЕПЕЛЬСКАГА РАЙВЫКАНКАМА:

Начальнік
БЕЛЬСКАЯ АЛЕНА КАНСТАНЦІНАЎНА
(802132) 4-16-09

Галоўны спецыяліст
КРЫВЕЦ КАЦЯРЫНА АЛЯКСАНДРАЎНА
(802132) 4-16-09

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне (802132) 4-16-09 або пры асабістым звароце.

Прыём грамадзян па асабістых пытаннях і прыём зацікаўленых асоб вядзе начальнік аддзела загса БЕЛЬСКАЯ АЛЕНА КАНСТАНЦІНАЎНА. Графік прыёму: аўторак, чацвер з 8-00 да 13-00 і з 14-00 да 17-00. У адсутнасць начальніка прыём вядзе галоўны спецыяліст аддзела загса КРЫВЕЦ КАЦЯРЫНА АЛЯКСАНДРАЎНА.

Прыём грамадзян і зацікаўленых асоб па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур вядзе начальнік аддзела загса БЕЛЬСКАЯ АЛЕНА КАНСТАНЦІНАЎНА. Графік прыёму: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8-00 да 13-00 і з 14-00 да 17-00, серада з 8-00 да 13-00 і з 14-00 да 18-00, субота з 9-00 да 12-00. У адсутнасць начальніка прыём вядзе галоўны спецыяліст аддзела загса КРЫВЕЦ КАЦЯРЫНА АЛЯКСАНДРАЎНА.

У нас таксама ажыццяўляецца папярэдняе кансультаванне (распараджэнне старшыні Лепельскага райвыканкама №5- р ад 06.01.2010 г.) па наступным графіку:

аўторак, чацвер-начальнік аддзела загса БЕЛЬСКАЯ АЛЕНА КАНСТАНЦІНАЎНА
панядзелак, серада, пятніца, субота-галоўны спецыяліст аддзела загса КРЫВЕЦ КАЦЯРЫНА АЛЯКСАНДРАЎНА.

Адказным за прыём заяў па адміністрацыйных працэдурах, папярэдняе кансультаванне і прыём грамадзян і зацікаўленых асоб з'яўляецца начальнік аддзела загса БЕЛЬСКАЯ АЛЕНА КАНСТАНЦІНАЎНА.

Па жаданні грамадзян урачыстая рэгістрацыя шлюбу, нараджэння можа ажыццяўляцца ў любы дзень тыдня (уключаючы нядзелю) і не толькі на рускай, але і на беларускай мове.

Акрамя таго, у аддзеле загса або па тэлефоне 4-16-09 вы можаце наперад запісацца на дату рэгістрацыі заключэння шлюбу, якая Вас зацікавіць, а таксама замовіць выраб даведкі (для таго, каб забраць даведку, неабходна будзе звярнуцца асабіста ў аддзел загса).

Дадаткова паведамляем, што рэгістрацыю нараджэння, заключэння шлюбу паміж грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, устанаўлення бацькоўства па сумеснай заяве бацькоў пры адначасовай рэгістрацыі нараджэння, рэгістрацыю смерці могуць ажыццяўляць сельскія выканаўчыя камітэты.

Іх каардынаты размешчаны на ўкладцы "улада" – “сельскія выканаўчыя камітэты, сельскія Саветы дэпутатаў”.

ВЫШЭЙСТАЯЧЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ ПА АДНОСІНАХ
ДА АДДЗЕЛУ ЗАГСА ЛЕПЕЛЬСКАГА РАЙВЫКАНКАМА:

МІНІСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
г. Мінск, вул. Калектарная, д. 10
(падпарадкаванасць па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі)
https://minjust.gov.by/

ГАЛОЎНАЕ ЎПРАЎЛЕННЕ ЮСТЫЦЫІ
ВІЦЕБСКАГА АБЛВЫКАНКАМА
г. Віцебск, вул. Праўды, д. 18
(падпарадкаванасць пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі)
http://www.vitebskjust.gov.by/

ЛЕПЕЛЬСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
г. Лепель, вул. Ленінская, д. 6, тэл. прыёмнай 802132 4-19-60
(падпарадкаванасць па агульных пытаннях)