30 студзеня ГПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік» сустракае 95 гадовы юбілей - салідная дата ў айчыннай практыцы аховы ўнікальнай прыроднай спадчыны.
Створаны ён для аховы і гадоўлі рэдкіх відаў жывёл, якія занесены
у нацыянальную Чырвоную кнігу, і птушак. Уваходзіць у сусветную сетку
біясферных запаведнікаў ЮНЕСКА.
Дзякуючы сваёй біялагічнай разнастайнасці і ўнікальнасці прыродных
комплексаў запаведнік мае выключную значнасць не толькі для Беларусі,
але і для ўсёй Еўропы ў цэлым. Тут прысутнічаюць чатыры тыпу экасістэм:
густыя лясы, гразкія балоты, хуткаплынныя вадаёмы і чыстыя лугі. Асноўным тыпам
з'яўляюцца лясы, якія займаюць каля 89 працэнтаў тэрыторыі запаведніка.
Да гістарычных славутасцяў запаведніка адносяцца
старажытныя курганы, Бярэзінская водная сістэма - адзін з
старажытных гандлёвых шляхоў з «варагаў у грэкі», месцы
бітваў Айчыннай вайны 1812 года.
Бярэзінскі біясферны запаведнік для нашага раёна і краіны ў цэлым - месца
ўнікальнае. Тут, захоўваючы традыцыі, глядзяць у будучыню. Віншуем!
Наталля Храпавіцкая.