Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Будзьце пільныя! Несанкцыянаваныя мерапрыемствы - незаконныя

21.08.2020

У сувязі з частымі выпадкамі арганізацыі і правядзення несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў лічым неабходным папярэдзіць аб наступствах удзелу ў іх.

Законам Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» дакладна вызначаны парадак правядзення такіх ініцыятыў. Да іх ставяцца сходы, мітынгі, вулічныя шэсці, дэманстрацыі і пікетаванне. Любое невыкананне ўстаноўленых патрабаванняў цягне адміністрацыйную альбо крымінальную адказнасць.

Грамадзянам, якiя не жадаючым ўдзельнічаць у несанкцыянаваных мерапрыемствах, варта быць больш пільнымі, каб не стаць саўдзельнікамі супрацьпраўных дзеянняў. За парушэнне устаноўленага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, учыненыя ўдзельнікам такіх мерапрыемстваў, надыходзіць адказнасць па ч.1 арт.23.34 КоАП ў выглядзе штрафу або адміністрацыйнага арышту. Больш строгае пакаранне атрымае грамадзянін, калі ён удзельнічаў у такой акцыі за ўзнагароджанне. Па ч. 4 арт. 23.34 КоАП яго чакае штраф ад 30 да 50 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

Сур'ёзныя наступствы могуць узнікнуць за выкарыстанне сцягоў, вымпелаў, не зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку, а таксама эмблем, сімвалаў, плакатаў і транспарантаў, змест якіх накіраваны на прычыненне шкоды грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян, за здзяйсненне любых дзеянняў, парушаючых устаноўлены парадак арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемствы, а таксама падбухторванне да такіх дзеянняў любымі метадамі.

Калі ж удзельнік так званай «мірнай акцыі» не падпарадкаваўся законным патрабаванням службовых асоб пры выкананні імі службовых паўнамоцтваў, да прыкладу, не выкананне патрабаванняў разысціся, яго дзеянні ўтвараюць яшчэ адзін склад адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжаны ст.23.4 КоАП.

Варта адзначыць, што за здзяйсненне злачынстваў супраць дзяржавы, парадку кіравання і грамадскай бяспекі прадугледжаны строгія меры адказнасці. Так, арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або узброеным супрацівам прадстаўнікам улады на падставе ч. 1 арт. 293 КК пацягне за сабой пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 15 гадоў, а ўдзел у здзяйсненні такіх дзеянняў - у выглядзе пазбаўлення волі да 8 гадоў.

Калі пры правядзенні масавых мерапрыемстваў з парушэннем устаноўленага парадку па неасцярожнасці наступіць гібель людзей, прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў аднаму або некалькім асобам або прычыненне шкоды ў буйным памеры, то ў адпаведнасці з арт.369-3 КК за такія дзеі могуць прызначыць пакаранне ў выглядзе арышту, або абмежавання волі на тэрмін да 3 гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін.

За арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх, калі яны будуць звязаны з непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або пацягнуць парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый пагражае пакаранне аж да пазбаўлення волі на тэрмін да 3 гадоў (арт. 342 КК).

Адказнасць аж да пазбаўлення волі можа наступіць за супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе пры выкананні імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку (арт.363 КК), а таксама за гвалт альбо пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў або яго блізкіх з мэтай перашкодзіць яго законнай дзейнасці (арт.364 КК).

Выпадкі публічных заклікаў да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, здрадзе дзяржаве, здзяйснення акта тэрарызму або дыверсіі, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, альбо распаўсюд матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі, з'яўляюцца падставамі для крымінальнай адказнасці па арт. 361 КК. За пералічаныя дзеянні, учыненыя з выкарыстаннем СМІ або глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт, прадугледжаная крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі да 5 гадоў.

Акрамя крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці, заканадаўствам устаноўлена, што кожны, хто прычыніў шкоду грамадзянам і арганізацыям падчас правядзення масавых мерапрыемстваў, абавязаны яго пакрыць.

Паважаныя грамадзяне! Нагадваем: арганізацыя і ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах без дазволу на іх правядзенне - незаконныя.

Мы маем дастатковай колькасцю сіл і сродкаў, каб супрацьстаяць нежаданню выконваць нацыянальнае заканадаўства.

Заклікаем праявіць разважлівасць і ўзаемапавагу!

Віцебскі абласны выканаўчы камітэт.

Пракуратура Віцебскай вобласці.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг