Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя лепельцы!

08.05.2020

Прыміце шчырыя віншаванні з 75-ай гадавінай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне!

У гэтым свяце заключаны ўрачыстасць свабоды, радасць вярнуўшыхся з вайны, вера ва ўласныя сілы, гонар за Бацькаўшчыну.

Вайна доўжылася без малога чатыры гады і стала цэлай эпохай для нашай краіны. Эпохай мужнасці і адвагі, цяжкіх выпрабаваньняў і трагічных страт, светлых надзей і бязмежнай веры у Перамогу. Вялікая Айчынная назаўжды застанецца выбітным, святым подзвігам нашага народа, заклікам жыць па сумленні, трымаць вышыню праўды і справядлівасці, перадаваць гэтыя каштоўнасці ад пакалення да пакалення.

Колькі б ні прайшло часу, ў народнай памяці гады Вялікай Айчыннай назаўжды застануцца як прыклад народнага гераізму, доблесці, любові да Радзімы.

Лепельшчына ведае, якім коштам дасталася Вялікая Перамога. Паводле архіўных звестак за гады вайны Лепельшчына страціла больш за 10 тысяч чалавек. Таму на працягу некалькіх пакаленняў мiр для нас - найвялікшая каштоўнасць.

Увекавечанне памяці загінулых працягваецца і сёння. Не першы год у раёне дзейнічае пошукавы батальён, вядзецца актыўная даследчая праца. Астанкі 110 чалавек, якія загінулі ў гады вайны, былі перапахаваны на тэрыторыі ваеннага шпіталя толькі за апошнія 16 гадоў.

Мы падтрымліваем месца воінскай доблесці ў належным стане. І гэта не акцыя да памятнай даты, гэта планамерная і сістэмная праца. Мы робім усё, каб ушанаваць памяць загінулых і не даць забыцца жывучых. Вялікая Перамога назаўжды застанецца гераічнай вяршыняй гісторыі нашай краіны.

На жаль, удзельнікаў-пераможцаў у гэтай святой вайне з кожным годам становіцца ўсё менш. Павага да ветэранаў - гэта і павага да памяці людзей, якіх даўно з намі няма, якія загінулі на поле бою ў гады барацьбы з нацызмам, хто памёр ад ран пасля Вялікай Айчыннай вайны, каго не стала ўжо ў нашы дні.

Амаль кожная сям'я Лепельшчыны захоўвае сваю гісторыю, звязаную з вайной, памятае і шануе сваякоў-герояў. Нас, якія жывуць пад мірным небам, аб'ядноўваюць глыбокія пачуцці да нашым бацькам, дзядам, прадзедам.

Мільёны сямейных гісторый сплятаюцца ў гісторыю Айчыны - цяжкую, гераічную, вялікую. Пакуль мы захоўваем гэтую памяць, пакуль ведаем і дзякуем ветэранам вайны за іх мужнасць - наша краіна і ўвесь свет таксама будуць пра гэта памятаць.

Ад усёй душы жадаем вам здароўя, шчасця, дабрабыту, бадзёрасці духу, міру і дабра!

З святам! З Днём Перамогi!

З павагай,

старшыня Лепельскага раённага выканаўчага камітэта М. Л. Кісялевіч

старшыня Лепельскага раённага Савета дэпутатаў І. Г. Урбан