Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Подзвігу народа жыць у стагоддзях

11.05.2020



Ёсць дні, значэнне якіх не можа паменшыць час. Ёсць падзеі, якія застаюцца ў людской памяці навечна. 75 гадоў таму над скалечаным вайной светам прагучала доўгачаканае слова «Перамога!».

  У нашым раёне месцы воінскай доблесці падтрымліваюцца ў належным стане. І гэта не акцыя да памятнай даты, гэта планамерная і сістэмная праца. Так і ў гэтым годзе напярэдадні святкавання Дня Перамогі адбылося адкрыццё помніка пасля рамонту на тэрыторыі вайсковых могілак вайсковага шпіталю горада Лепеля. Гэта робіцца, каб ушанаваць памяць загінулых і не даць забыцца жывым. Вялікая Перамога назаўжды застанецца гераічнай вяршыняй гісторыі нашай краіны.

На ўрачыстым мітынгу, прысвечаным 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прысутнічалі старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў па Лепельскай выбарчай акрузе, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ад Віцебскай вобласці Юрый Дзяркач, дэпутат па Бароўскай выбарчай акрузе №13 Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, ваенны камісар Віцебскай вобласці палкоўнік Руслан Шкодзiн, а таксама прадстаўнікі раённай улады на чале са старшынёй райвыканкама Міхаілам Кісялёвічам.

Перад прысутнымі выступіў Уладзімір Цярэнцьеў, які ўзгадаў пра подзвіг нашага гераічнага народа, трагізм тых далёкіх падзей. Уладзімір Уладзіміравіч выказаў падзяку 52-му асобнаму спецыялізаванаму пошукаваму батальёну за працу, якую праводзяць на працягу дзесяцігоддзяў, а таксама раённаму выканаўчаму камітэту і Савету дэпутатаў. Акрамя гэтага, ён ўзнагародзіў Ганаровай граматай Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Лепельскага раёна, вялікі асабісты ўклад у грамадска-патрыятычную і пошукавую працу на тэрыторыі Лепельскага раёна Валерыя Тухто, настаўніка гісторыі ДУА «Слабадская яслі-сад сярэдняя школа Лепельскага раёна».

- Лепельшчына ведае, якой цаной дасталася Вялікая Перамога. Паводле архіўных дадзеных, за гады вайны наш раён страціў больш за дзесяць тысяч чалавек. Таму на працягу некалькіх пакаленняў мiр для нас - найвялікшая каштоўнасць, - у сваім выступе адзначыў Міхаіл Кісялевіч. - Увекавечанне памяці загінуўшых працягваецца і сёння. Не першы год у раёне дзейнічае пошукавы батальён, вядзецца актыўная даследчая праца.

Парэшткі 110 чалавек, якія загінулі ў гады вайны, былі перапахаваны на тэрыторыі гэтых вайсковых могілак толькі за апошнія 16 гадоў. На дадзены момант тут пахавана каля двухсот чалавек. Усяго ж у раёне больш 50 воінскіх пахаванняў, у тым ліку каля 30 брацкіх магіл.

На жаль, удзельнікаў-пераможцаў у гэтай святой вайне з кожным годам становіцца ўсё менш. Павага да ветэранаў - гэта і павага да памяці людзей, якіх даўно з намі няма, якія загінулі на полi бою ў гады барацьбы з нацызмам, хто памёр ад ран пасля Вялікай Айчыннай вайны, каго не стала ўжо ў нашы дні.

Амаль кожная сям'я Лепельшчыны захоўвае сваю гісторыю, звязаную з вайной, памятае і шануе сваякоў-герояў. Нас, якія жывуць пад мірным небам, аб'ядноўваюць глыбокія пачуцці да нашым бацькоў, дзядоў, прадзедаў.

Мільёны сямейных гісторый сплятаюцца ў гісторыю Айчыны - цяжкую, гераічную, вялікую. Пакуль мы захоўваем гэтую памяць, пакуль ведаем і дзякуем ветэранам вайны за іх мужнасць - наша краіна і ўвесь свет таксама будуць пра гэта памятаць.

Міхаіл Леанідавіч павіншаваў усіх з Днём Перамогі, пажадаў здароўя, аптымізму, дабрабыту і мірнага неба над роднай Беларуссю.

На ўрачыстым мітынгу хвілінай маўчання ўшанавалі памяць вядомых і безыменных салдат, партызан і падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу, вязняў канцлагераў, мірных жыхароў, - усіх, чые жыцці забрала вайна, а таксама ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія пайшлі ад нас ужо ў мірны час!

Пасля гэтага былі ўскладзены вянкі да абноўленага помніка салдату часоў Вялікай айчыннай вайны.

* * *

75-годдзе Вялікай Перамогі - цудоўная нагода для падарункаў і прыемных сюрпрызаў. І яны не прымушаюць сябе чакаць: горад расце, развіваецца і добраўпарадкоўваецца.

Усё большую папулярнасць сярод лепельчан набывае здаровы лад жыцця. І гэта не проста даніна модзе, а ўсведамленне намі неабходнасці клапаціцца пра свой здароўе і займацца спортам.

Дзякуючы фінансаванню асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» і Лепельскаму раённаму выканаўчаму камітэту ў асобе старшыні Міхаіла Леанідавіча Кісялевіча наш горад атрымаў у падарунак міні-футбольнае поле. Яно арыентавана на стварэнне неабходнай інфраструктуры для папулярызацыі і развіцця дзіцячага спорту ў Лепельскім раёне.

  Памер поля 20 на 40 метраў, штучнае анты-слізгальнае пакрыццё, разметка, вароты, высокія агароджы - сучасная пляцоўка размясцілася на тэрыторыі дзвюх устаноў адукацыі і выдатна ўпісалася ў інфраструктуру нашага горада. Гэта абсалютна еўрапейскі стандарт.

Перад прысутнымі на адкрыцці гэтага каштоўнага для нашай моладзі аб'екта выступіў старшыні райвыканкама Міхаіл Кісялевіч.

Міхаіл Леанідавіч адзначыў, што наша Лепельшчына славіцца сваімі спартыўнымі традыцыямі, якія сёння захоўваюць ветэраны спартыўнага руху, трэнерскі склад і працягвае актыўная моладзь. Наша асаблівая гордасць - гэта спартсмены, якія прадстаўляюць і абараняюць гонар раёна на спаборніцтвах рознага ўзроўню. Хочацца адзначыць каманду футбалістаў «Юнацтва» дзяржаўнай установы «Лепельскі фізкультурна-аздараўленчы цэнтр», дырэктара цэнтра Сяргея Буйніцкага, трэнерскі склад Аляксандра Прыцкера і Віктара Прохарава, гульцоў каманды ФК «Лепель», залатых прызёраў чэмпіянатаў Віцебскай вобласці па футболе 2016, 2017 і 2019 гадоў, ветэранаў футбола і спонсараў.

Дзіцячая футбольная каманда «Юнацтва» - штогадовы ўдзельнік спаборніцтваў па футболе на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба «Скураны мяч» і «Каласок», неаднаразовы пераможца і прызёр рэспубліканскіх фінальных, абласных і занальных спаборніцтваў.

Сведчаннем эфектыўнасці мер, што прымаюцца ў сферы фізічнай культуры і спорту з'яўляюцца вынікі выступленняў нашых спартсменаў на міжнародных, рэспубліканскіх і абласных спартыўных спаборніцтвах па футболе, гандболе, боксе, веславанні на байдарках і каноэ, дзюдо, самба. Вынікам работы з'яўляюцца дасягненні ў спартыўнай галіне раёна. Пераможцамі і прызёрамі міжнародных, рэспубліканскіх і абласных спаборніцтваў у 2019 годзе стала 105 юнакоў і дзяўчат.

78 спартсменам-навучэнцам прысвоены I, II, III спартыўныя разрады. У вышэйшае звяно перададзена чатыры навучэнцы. Каманда ФК «Лепель» - чэмпіён Віцебскай вобласці па футболе. Паспяхова выступаюць зборныя каманды раёна ў абласных спаборніцтвах па футболе «Скураны мяч» сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Таксама Лепельшчына ганарыцца сваімі выхадцамі, імёны якіх дзякуючы спартыўным дасягненням вядомы ўсяму свету.

Адкрыццё футбольнага поля вельмі важна для нас. Сёння гэта адзін з неабходных аб'ектаў новай сацыяльнай інфраструктуры горада, які пабудаваны дзякуючы дапамозе Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» і райвыканкама з мэтай папулярызацыі здаровага ладу жыцця сярод дзяцей і моладзі, прадастаўлення ім магчымасці займацца спортам і актыўна праводзіць свой вольны час. Новае поле дазволіць дзецям ўдасканальваць свае футбольныя навыкі, актыўна развівацца. Магчыма, менавіта на нашым полі будуць гуляць і расці новыя чэмпіёны.

Міхаіл Леанідавіч выказаў шчырую падзяку Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола», кіраўнікам арганізацый і прадпрыемстваў раёна за дапамогу, падтрымку і вялікі ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту ў нашым раёне, пажадаў усім моцнага здароўя, творчага натхнення, вялікіх перамог у славу беларускага спорту, а юным спартсменам дасягнуць запаветных вышынь і заваяваць ўсё золата спартыўных спаборніцтваў!

Акрамя гэтага, старшыня райвыканкама ўручыў падзячныя лісты..., а таксама ключы ад газэлі...

Таксама слова было прадастаўлена намесніку старшыні Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» Вяргеенка Міхаілу Нічыпаравічу.

Выступленне, ўручэнне падарункаў футбольным камандам

Пасля таго, як была перарэзана сімвалічная чырвоная стужачка, права здзейсніць першы ўдар па футбольным мячы на ​​новай пляцоўцы было прадастаўлена старшыні Лепельскага раённага выканаўчага камітэта Кісялевічу Міхаілу Леанідавічу.

Уладзімір Цярэнцьеў адзначыў, што ў Лепельскім раёне шмат робіцца па развіццю эканомікі і аграпрамысловага комплексу. Мясцовая ўлада разумее ролю развіцця сацыяльнай сферы і імкнецца туды накіраваць сродкі ў першую чаргу. Асаблівая ўвага надаецца дзіцячым і спартыўным пляцоўкам, якія уладкоўваюцца, каб прыцягнуць моладзь да спорту.

Хочацца таксама адзначыць, што праца па добраўпарадкаванні нашага горада не спыняецца. Так, напрыклад, сучасны выгляд набыла тэрыторыя каля дзяржаўнай установы «Лепельскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі», дзе добраўпарадкаваны ганак, улічваючы безбар'ерны доступ для людзей з інваліднасцю, выкладзена тратуарная плітка, з'явіліся і прыгожыя зялёныя насаджэнні. На добраўпарадкаванне тэрыторыі выдаткавана каля 15 тысяч рублёў.

Наталля Храпавіцкая.