Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У памяці няма тэрміну даўнасці…

26.03.2020

Вялікая Айчынная вайна забрала мільёны жыццяў людзей, пакалечыла лёсы. Сваю разбуральную моц яна абрынула на Беларусь, велізарныя тэрыторыі Расіі, Украіны, Малдовы, Літвы, Латвіі і Эстоніі. Брацкія рэспублікі адпраўлялі байцоў абараняць агульную Радзiму. Практычна каля кожнага населенага пункта Беларусі ёсць пахаванні воінаў і мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. І абавязак цяпер жывучых пакаленняў - памятаць аб подзвігу нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў, ведаць гісторыю сваёй малой радзімы, яе ролю ў ходзе Вялікай Айчыннай вайны і перадаваць веды будучым пакаленням.

Зямля з Радзімы - святыня. Родная зямля, залітая крывёю тых, хто загінуў - удвая. Яна - сімвалічны прах. Міжнародная акцыя памяці «У славу агульнай Перамогі», прымеркаваная да святкавання 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, праходзіць ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны. Лепельскі раён таксама не застаўся ў баку ад такой важнай падзеі.
У кожным сельсавеце прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы ў памятных месцах, устаноўленых у памяць аб тых, хто абараняў родную зямлю ад фашысцкіх захопнікаў. На тэрыторыі Лепельскага раёна знаходзіцца 51 месца пахавання загінуўшых ў гады Вялікай Айчыннай вайны, з якіх быў ажыццёўлены ўрачысты збор зямлі.

У рамках патрыятычнай акцыі адбыўся мітынг на Прывакзальнай плошчы каля помніка воінам-вызваліцелям.

Перад прысутнымі выступіў старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч:
- Хутка наша краіна адзначыць 75-годдзе Вялікай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Рэха тых страшных падзей болем аддаецца не толькі ў сэрцах ветэранаў, але і пакаленняў, якія нарадзіліся ў пасляваенны час. Каб захаваць памяць, па ўсёй рэспубліцы праходзіць акцыя «У славу агульнай Перамогі». З памятных месцаў, дзе пахаваны загінуўшыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі абаронцы і мірныя жыхары, сабраны сімвалічныя жменькі зямлі. Акцыя, да якой далучылася і Лепельшчына, прысвечана тым людзям, хто не шкадуючы свайго жыцця абараняў ад ворага родную зямлю...

Выступоўцы на мітынгу казалі аб жорсткіх баях, якія ішлі на лепельскай зямлі ў пачатку вайны, пра мужнасць змагаўшыхся тут землякоў і воінаў Чырвонай арміі, аб магутным партызанскім і падпольным руху, пра дзесяткі спаленых у раёне вёсак і рэпрэсіях акупантаў супраць мірнага насельніцтва. Падчас вайны на тэрыторыі раёна загінула звыш 12 тысяч чалавек, спалена 48 вёсак.

Кульмінацыйным момантам першага этапу акцыі «У славу агульнай Перамогі» стала запаўненне капсулы.

Права змясціць у капсулу зямлю з воінскіх пахаванняў, якія знаходзяцца на тэрыторыях сельскіх населеных пунктаў, было прадастаўлена старшыням сельвыканкамаў. Так, старшыня Горскага сельвыканкама Васіль Бадяй высыпаў у капсулу зямлю з мяшочка, узятую з вайсковага пахавання вёскі Гарадчэвiчы. Старшыня Каменскага сельвыканкама Мікалай Сініцын змясціў святую зямлю з воінскіх пахаванняў №2229 і №5433 аграгарадка Камень і з вайсковага пахавання вёскі Кабак, старшыня Лепельскага сельвыканкама Васіль Шапка - зямлю з воінскіх пахаванняў населеных пунктаў Чэрцы, Людчыцы, Вялікі Поўсвіж, Чарнаручча.

Зямлю з воінскіх пахаванняў, якія знаходзяцца на тэрыторыі горада Лепеля, змясціў старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Кісялевіч. Зямля ўзятая з воінскіх пахаванняў, размешчаных на тэрыторыі ваеннага шпіталя, плошчы Свабоды і Прывакзальнай плошчы.

Капсула на часовае захоўвання перададзена ў Лепельскі краязнаўчы музей. Зямля са святых для кожнага беларуса месцаў будзе дастаўлена ў сталіцу Беларусі, дзе 9 мая адбудзецца ўрачыстая цырымонія закладкі капсул у крыпце Храма-Помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых, для вечнай малітоўнай памяці. Такім чынам, сімвалічна будуць уз'яднацца усе, хто змагаўся плячом да пляча, здабываючы агульную для ўсіх Перамогу ў розных кропках баявых дзеянняў Вялікай Айчыннай вайны.

Затым слова было прадастаўлена протаіерэю Сергію Ляшкевічу, які адзначыў, што гэта акцыя - унікальная падзея не толькі для Лепельшчыны, але і ўсёй рэспублікі, усяго славянскага народа. Яна праводзіцца, каб у нас жыла падзяка за подзвіг нашых продкаў. «Няма большай за тую любоў, як калі хто пакладзе душу сваю за бліжняга свайго» - гаворыцца ў Евангеллi.

У завяршэнне мітынгу ў памяць пра воінаў, якія загінулі пры абароне Айчыны, былі ўскладзены кветкі да брацкай магілы.

Няма ніводнай сям'і, каго б не кранула вайна, - сказаў Віктар Азаронак, намеснік старшыні райвыканкама. - Усе мерапрыемствы, якія праводзяцца на тэрыторыі нашага раёна, у рамках 75-годдзя Вялікай Перамогі - гэта даніна памяці тым людзям, якія ў гады суровага ваеннага ліхалецця самааддана змагаліся і склалі галовы, каб мы сёння жылі на сваёй роднай зямлі, у Беларусі, гадавалі дзяцей, будавалі хаты.

Наш народ браў у рукі зброю толькі з адной нагоды - абараняць сваю Радзіму. Беларусаў заўсёды адрозніваюць гасціннасць і добрасуседства для ўсіх краін. Народы, якія 75 гадоў таму разам кавалі Перамогу над фашызмам, назаўсёды звязаны святымі вузамі братэрства і міралюбнасці. Бо гісторыя Вялікай Перамогі - наша агульная святая памяць і наш абавязак захаваць мір, заваяваны такі дарагой цаной!

Напярэдадні удзельнікі акцыі давялі да ладу мемарыялы і воінскія пахаванні на тэрыторыі Лепельскага раёна. Арганізацыямі і сельскімі выканаўчымі камітэтамі, за якімі замацаваны догляд за адпаведнымі пахаваннямі, прымаюцца ўсе неабходныя меры па падтрыманню іх у належным стане, за імі ажыццяўляецца пастаянны догляд і па меры неабходнасці ладзіцца капітальны і касметычны рамонт.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг