Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

З аўтарскімі батлеечнымі лялькамі пазнаёміць выстава ў Віцебску

20.01.2020

Калекцыя аўтарскіх батлеечных лялек майстра народных мастацкіх рамёстваў Андрэя Рэцікава прадстаўлена на выставе ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.

У экспазіцыю "Цуды з КапялюШа" ўвайшлі больш за сотню лялек, выкананых у розных тэхніках (маляваныя, з тканіны, у выглядзе мяккай цацкі і інш.), а таксама 10 батлеек, у тым ліку адна мініяцюрная. Адно з цэнтральных месцаў на выставе займае батлеечная скрыня "Жлоб", атрымаўшая шырокае распаўсюджанне на Віцебшчыне. Доўгі час яе рэканструкцыяй не займаліся, аднак нядаўна па ініцыятыве цэнтра батлейка была адноўлена наваполацкім майстрам. Скрыня ўяўляе сабой ценявы тэатр, дзе лялькі выкананы з кардону ў выглядзе сілуэтаў.

Сваю першую лялечную пастаноўку Андрэй Рэцікаў прадставіў 24 гады таму, а за ўвесь перыяд работы сабраў вялікі метадычны матэрыял па гісторыі беларускай батлейкі, аб батлеечным тэатры Расіі, Украіны, традыцыйным тэатры Заходняй Еўропы, зрабіў рэканструкцыі батлеечных скрынь XIX стагоддзя. У 2019 годзе майстар быў удастоены ганаровага звання рэспубліканскага конкурсу "Чалавек года ў сферы культуры" ў намінацыі "Народная творчасць". Яго творчая дзейнасць знайшла шырокае адлюстраванне на старонках навукова-папулярнага выдання "Забава. Народная цацка і лялька Віцебшчыны". Сёння ў сваёй рабоце аўтар удзяляе вялікую ўвагу народнаму тэатру лялек "КапялюШ", які паспяхова працуе на базе Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры ў Наваполацку і прымае актыўны ўдзел у абласных, рэспубліканскіх і міжнародных мерапрыемствах.

Азнаёміцца з выставай можна па 31 студзеня. Сёння ў дзень яе адкрыцця ў выставачнай зале абласнога цэнтра гасцей чакаюць канцэрт з удзелам узорнага ансамбля народных інструментаў "Забава" дзіцячай школы мастацтваў нумар 4 Віцебска, захапляючая экскурсія, якую правядзе сам аўтар, і батлеечны паказ.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг