Галоўная / Службы і структурныя падраздзяленні / Аддзел ЗАГС / Вынікі працы і карысная інфармацыя

Вынікі працы і карысная інфармацыя

У аддзеле загса Лепельскага райвыканкама за 2018 год зарэгістравана 287 нараджэнняў (у 2017 годзе таксама 287 нараджэнняў), 183 шлюбу, што на 33 меней, чым у 2017 годзе, 508 смерцяў, што на 39 больш, чым у 2017 годзе; складзены адзін адноўлены запіс акта аб нараджэнні (у 2017 годзе адноўленыя запісы актаў не складаліся).

Зарэгістравана 1 усынаўленне (на 2 менш, чым у 2017 годзе), 13 перамен прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (на 3 больш, чым у 2017 годзе), 52 ўстанаўлення бацькоўства (на 7 больш, чым у мінулым годзе), 29 скасаванняў шлюбаў (на 10 больш, чым у 2017 годзе).

Выдадзена 1171 даведка, якая змяшчае звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану, з іх:

- 924 - па заявах грамадзян;
- 197 - па запытах устаноў і арганізацый;
- 53 - аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу.

Папулярнымі імёнамі ў 2018 годзе былі мужчынскія: Ягор, Мікіта, Іван, Арсеній, Мацвей, Міхаіл; жаночыя: Ксенія, Вікторыя; роўная колькасць дзяцей з імёнамі Аліса, Анастасія, Паліна і Сафія.

Да рэдкіх можна аднесці жаночыя імёны Джавана, Радаслава, Святаслава, Магдаліна, Міліна; сярод мужчынскіх - Натаніэль, Даўлат, Дзям'ян, Якаў, Савелій.

Заключана 10 шлюбаў з замежнымі грамадзянамі.

Мы можам выехаць і правесці рэгістрацыю ў любым месцы па Вашым жаданні, праўда, толькі ў межах Лепельскага раёна. Прычым неабавязкова ў памяшканні, але і на адкрытым паветры.

Напрыклад, мы ўжо праводзілі цырымоніі шлюбу на беразе Лепельскага возера, у дэндрапарке, на тэрыторыях гасцінічных комплексаў «Сергуч», «Ніўкі», «Плаўна» ГПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік», на тэрыторыі пансіяната «Ладэ», у рэстаране і піцэрыі).

Так, у 2018 годзе праведзена 6 выязных рэгістрацый заключэння шлюбу, з іх:

- 3 - на тэрыторыі пансіяната «Ладэ», д. Новае Лядна Лепельскага раёна;
- 2- на тэрыторыі гасцінічнага комплексу "Плаўна" ГПУ "Бярэзінскі біясферны запаведнік" (в. Валова Гара Лепельскага раёна);
- 1 - на тэрыторыі гасцінічнага комплексу «Сергуч» ГПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік» (в. Домжарыцы Лепельскага раёна).

Аднак, арганізацыйныя пытанні (дастаўка рэгістратара да месца правядзення ўрачыстасці, вясельны антураж, музычнае суправаджэнне) кладуцца на Вас!

Сцэнарый правядзення шлюбу Вамі можа карэктавацца або цалкам заменены. Запрашаем жаніхоў і нявест зрабіць гэты важны дзень свайго жыцця незабыўным і запамінальным, паўдзельнічаўшы ў распрацоўцы сцэнарыя свайго вяселля або выбраўшы для рэгістрацыі шлюбу зручнае менавіта для вас месца або памяшканне.

Чакаем ад вас крэатыўных сцэнарыяў і запрашэнняў на рэгістрацыю ў цікавыя месцы!

Аб намеры правесці вяселле па індывідуальным сцэнарыі альбо за межамі памяшкання аддзела загса пажадана паведамляць яшчэ на стадыі папярэдняга запісу альбо пры падачы заявы, каб работнікі загса змаглі скарэктаваць працоўны графік з вашымі пажаданнямі і адпрацаваць усе нюансы вашых індывідуальных пажаданняў.

Звяртаем Вашу ўвагу, што мінімальны тэрмін рэгістрацыі заключэння шлюбу складае тры дні з дня падачы заявы, максімальны-тры месяцы.

Пры гэтым, да заканчэння мінімальнага тэрміну, шлюб можа быць заключаны ў выпадках, абумоўленых цяжарнасцю, наяўнасцю агульнага дзіцяці або пры наяўнасці іншых асаблівых абставін.

Пік рэгістрацый шлюбаў прыпадае на летне-восеньскі перыяд, таму рэкамендуем загадзя паклапаціцца не толькі аб даце і часу ўрачыстасці, але і аб месцы яго правядзення.