Главная / Новости / Новости района

Адбылася таварыская гульня на Кубак выкліку

26.09.2017

У рамках святкавання Дня горада адбылася таварыская гульня на Кубак выкліку паміж юнацкімі зборнымі Лепеля і Ушачаў. Лепельская каманда, якая будзе прадстаўляць Віцебскую вобласць на рэспубліканскіх спаборніцтвах, перамагла апанентаў з лікам 7:1. Юнацкая зборная, з мэтай падрыхтоўкі да турніру, сустракалася і з камандай аграрна-тэхнічнага каледжа. Таксама перамога з лікам 7:4.