Главная / Новости / Новости района

Какие планы строительства на текущий год?

20.04.2018

Якія планы будаўніцтва на бягучы год? Колькі плануецца ўзвесці жылля, а колькі — камерцыйнай нерухомасці? І калі, у рэшце рэшт, у Лепелі будзем весці сур’ёзную гаворку пра будаўніцтва прамысловае? З гэтымі і іншымі пытаннямі звярнуўся да начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Наталлі Кляшторнай.

Праязджаючы па вуліцы Савецкай, звяртаю ўвагу на будоўлю, разгорнутую ля былога цэнтра дзіцячай творчасці. Там над агароджай растуць новыя паверхі шматкватэрнага жылога дома — 40-кватэрнага, калі быць дакладным. Будаўніцтва распачата ў лютым, у эксплуатацыю плануецца ўвесці ў кастрычніку. Агулам на гэтым аб’екце плануецца ўвесці 2266 квадратных метраў плошчы. Там у асноўным працуюць работнікі ПМК-75, па дагаворах субпадраду — работнікі іншых будаўнічых арганізацый і прадпрыемстваў. Раней фінансавая сітуацыя была іншай, дзяржаўны бюджэт мог аказаць значную фінансавую падтрымку. За апошнія гады яна істотна скарацілася, цяпер грамадзянам варта больш разлічваць на свае сілы, фінансы. З іншага боку, напомню, па вуліцы Калініна ўзводзіцца яшчэ адзін 40-кватэрнік за кошт кітайскіх інвестараў. Так што 80 кватэр да канца года мы будзем мець.

Не будзем скідваць з рахунку і індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва. Яно, паверце, па агульных аб’ёмах супастаўляльнае, калі не большае, чым долевае, шматкватэрнае. Для прыкладу, не так даўно мы публікавалі інфармацыю аб свабодных для забудовы ўчастках за АЗС-33, на месцы былога аўтадрома. На сёння з 28 участкаў 24 ужо занятыя, многія ўладальнікі прыступілі да вырабу праектна-каштарыснай дакументацыі.

Калі гаварыць пра перспектыву, то зазначу, што мы маем некаторыя праекты. Напрыклад, летам плануем распачаць будаўніцтва яшчэ двух 40-кватэрных дамоў па вуліцы Савецкай, паблізу ад таго, які ўжо ўзводзіцца. Пляцоўка дазваляе, камунікацыі — таксама.

Летам жа звернем увагу на сельскія населеныя пункты. Ёсць запатрабаванні на будаўніцтва жылля ў Бароўцы: разгортваюцца вайсковыя часці, пашыраецца рэабілітацыйны цэнтр “Жамчужына”, адкрываюцца новыя камерцыйныя прадпрыемствы, работнікам, персаналу патрэбна жыллё. У гэтым населеным пункце плануем летам пачаць узвядзенне 60-кватэрнага жылога дома.

12-кватэрны жылы дом мяркуецца закласці ў Домжарыцах. Усе названыя дамы плануюцца да здачы ў эксплуатацыю ў наступным, 2019-м, годзе.

Лепяльчане бачаць, што ваўсю ідзе будаўніцтва крамы на вуліцы Чуйкова, паміж аўтацэнтрам “Запаска” і крамай “Санталіна”. Тут да канца года павінна адчыніцца крама сеткі “Еўраопт”. У ёй прадугледжаны складскія памяшканні, гандлёвыя залы і невялікая, наколькі дазволіць прылеглая плошча, паркоўка для легкавых аўтамашын.

Калі гаварыць пра перспектыву, то раскажу, што на бягучы год рыхтуецца інвестыцыйны дагавор аб будаўніцтве крамы з гандлёвай сеткай “Санта Рытэйл”. Прадугледжваецца ўзвесці краму з гандлёвай плошчай каля 400 квадратных метраў на скрыжаванні вуліц Войкава і М. Горкага... “Санта Рытэйл” — гэта сетка харчовых крамаў, працуе па ўсёй Беларусі. Жадаючыя могуць знайсці інфармацыю пра яе ў інтэрнэце, наколькі памятаю, яны спецыялізуюцца на гандлі прадукцыяй фірмаў “Санта Брэмар” і “Савушкін прадукт”. Аднак не забываюць і іншыя тавары шырокага ўжытку. А за крамай плануецца ўзвядзенне яшчэ аднаго, 60-кватэрнага, жылога дома. Праўда, закладваць яго плануем у другой палове наступнага, 2019-га, года, а здаваць — у 2020-м. Гэта ўжо аддаленая перспектыва.

Васіль МАТЫРКА.


Выборы 2020 75 лет победы Профилактика COVID-19 Славянский базар в Витебске Мисс Беларусь-2020 Год малой родины Витебский облисполком Инвестиционная площадка Витебские вести  Редакция районной газеты "Лепельскі край" Комиссия по координации работы по содействию занятости населения Лепельского района Указ 357 ГУО "Институт пограничной службы Республики Беларусь" Профилактика домашнего насилия Федерация профсоюзов Беларуси Витебское областное управление Госпромнадзора Детский правовой сайт
Единый государственный регистр
Министерство по налогам и сборам Республики Беларусь
Единый портал электронных услуг
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Символика Реcпублики Беларусь
Сайт Президента Республики Беларусь