Главная / Новости / Новости района

На Лепельщине действуют КУПы "Горкісельгаспаслугі", "Каменьаграсэрвіс", "Свяда" и "СалютАгра"

05.07.2018

Камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы пры сельвыканкамах даказалі сваю патрэбнасць і эфектыўнасць. На Лепельшчыне дзейнічаюць КУПы "Горкісельгаспаслугі", "Каменьаграсэрвіс", "Свяда" і "СалютАгра". Кожнае з іх мае трактары са шлейфам неабходнага абсталявання, прычэпы, у "Свядзе" ёсць камбайн КЗС-7. Нягледзячы на наяўнасць значнага парку тэхнікі ў прыватным карыстанні, тэхніка КУПаў цалкам задзейнічана. Вяскоўцы часцей за ўсё заказваюць яе для прывозу дроў, апрацоўкі агародаў.