Главная / Новости / Новости района

Навіны

04.07.2016

Запаліць сонца

Дзіцячая раённая бібліятэка падрыхтавала літаратурна-патрыятычную кампазіцыю “Хай заўжды будзе сонца!” Яна прысвечана дню вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Кампазіцыя прагучыць на свяце незалежнасці ў гарадскім парку, дзе бібліятэка зладзіць сваю пляцоўку. Дзеці адкажуць на прытанні пазнавальнай віктарыны пра Беларусь, атрымаюць прызы – жоўтыя сонейкі, і з іх дапамогаю агулам паспрабуюць “запаліць сонца” для Беларусі. Пройдзе таксама бяспройгрышная латарэя.

Дзіцячыя дыскатэкі

Малады бібліятэкар у Поплаўках Вольга Юшко пачынае практыкаваць новую форму адпачынку – дзіцячыя дыскатэкі пры бібліятэцы. Дзеці збіраюцца па суботах а шостай і разыходзяцца а восьмай увечары. Ім паказваюць мультфільмы па ноўтбуку, ладзяць з імі розныя гульнявыя праграмы. Затым малеча з задавальненнем танцуе. На дыскатэкі ў бібліятэку збіраюцца ў асноўным дзеці сярэдняга школьнага ўзросту.

Лета з “Усмешкаю”

Дзевяць дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця адпачылі у летніку “Усмешка” на базе Цэнтра карэкцыйна-ёразвіццёвага навучання і рэабілітацыі. Схадзілі ў раённы краязнаўчы музей, супрацоўнікі якога правялі для дзяцей даступную экскурсію на залах, наведалі свята дзяцінства, сталі ўдзельнікамі шэрагу фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў, спявалі, танцавалі на дыскатэках. Усяго на харчаванне ў летніку было выдзелена каля шасці мільёнаў рублёў.

Творча і з гумарам

Актыўна, творча і з гумарам правялі тры тыдні ў аздараўленчым летніку старалепельскія дзеці. Кожны тыдзень у летніку быў напоўніны святочнымі і забаўляльнымі праграмамі, кожны дзень быў эксклюзіўным% то свята актыўнасці і пазітыву, то дні здароўя і спорту, гумару і весялосці. Вывучалі гісторыю роднага краю, знаёміліся з яго прыродаю, займаліся творчасцю. Было арганізавана належнае вітаміназаванае харчаванне. На арганізацыю летніка дзяржава выдаткавала шаснаццаць з паловай мільёнаў рублёў. У ім адпачылі дваццаць пяць дзяцей, у тым ліку і з праблемных сем’яў.