Главная / Новости / Новости района

Первенство Республики Беларусь по гребле на байдарках и каноэ

15.06.2017

У Брэсце прайшло Першынство Рэспублікі Беларусь па веславанні на байдарках і каноэ. Удзел прынялі юніёры і юніёркі ва ўзросце да дваццаці трох гадоў з шасці абласцей краіны і горада Мінска. Усяго выступіла каля двухсот пяцідзесяці спартсменаў.

Шэсць выхаванцаў Лепельскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы прафсаюзаў па веславанні «Альбатрос» апынуліся ў складзе зборнай каманды Віцебскай вобласці. Ілья Палонскі і Ілья Дзямко на каноэ-адзіночцы на розных дыстанцыях сталі бронзавым і сярэбраным прызёрамі адпаведна. Першы спартовец вызначыўся на тысячы метрах, другі — у спрынце на двухстах, а затым на каноэ-чацвёрцы на пяцістах метрах, дзе зборны экіпаж заваяваў залаты медаль.

Удзел у чэмпіянаце Еўропы забяспечыла сабе Лізавета Аношка. У складзе зборнага экіпажа на байдарцы-двойцы на дыстанцыі пяцьсот і тысяча метраў, а таксама ў складзе на байдарцы-чацвёрцы заняла першыя месцы.

Лізавета Аношка і Ілья Дзямко прадставяць нашу краіну на спаборніцтвах міжнароднага ўзроўню ў сербскім Бялградзе.

Яўгенія ЛЯХ.