Тэатр лялек "Пятрушка" дзіцячай раённай бібліятэкі паказаў у дзіцячым садзе №8 лялечны спектакль "Качаня Дарафей". Пастаноўка вучыць дзяцей стасункам у нязвыклай абстаноўцы і з незнаёмымі людзьмі. Паводле сюжэту спектакля, галоўны герой качаня Дарафей ледзьве не загінуў ад лап хітрай лісіцы. А ўратавала яго сяброўка Алёнка. У спектаклі прынялі ўдзел усе работнікі бібліятэкі.