Главная / Новости / Новости района

У Лепелі адбудзецца новы кірмаш

12.10.2016

У суботу, 15 кастрычніка, у Лепелі, на тэрыторыі цэнтральнага базару і старой базарнай плошчы адбудзецца восеньскі кірмаш па продажы харчовых і нехарчовых тавараў. Чакаецца, што ўдзел у кірмашы прымуць такія прадпрыемствы, як Віцебскі мясакамбінат, "Віцебскія дываны", "Элема", "Світанак", "Сцяг індустрыялізацыі" і іншыя. Прапановы ўдзелу накіраваны і ўсім прамысловым прадпрыемствам Лепеля, ААТ "Лепельскі МКК", хлебазаводу, раённаму спажывецкаму таварыству. Для продажу прадукцыі запрашаюцца ўсе сельгасарганізацыі раёна, сялянскія фермерскія гаспадаркі, індывідуальныя вясковыя гаспадары.