Главная / Новости / Новости района

Ученики познакомились с историей образования области, ее успехами и достижениями

14.03.2018

Да васьмідзесяцігоддзя Віцебскай вобласці для чытачоў Баброўскай бібліятэкі быў праведзены краязнаўчы тур з відэапраглядам "Родная Віцебшчына — гасцінная зямля". Вучні пазнаёміліся з гісторыяй утварэння вобласці, яе поспехамі і дасягненнямі.

У гасцях у бібліятэцы пабывалі ветэраны Афганскай вайны Сяргей Расказаў і Мікалай Глускі. Яны наведалі музей Язэпа Мароза. Загадчыца бібліятэкі-музея Наталля Гаўрылава пазнаёміла с экспазіцыяй знакамітага земляка-селекцыянера "беларускага Мічурына". Экскурсію правялі таксама і для ўдзельніц музычна-тэатральнага гуртка "Гармонія" тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якія завіталі ў сельскі Дом культуры з канцэртнай праграмай "Да землякоў — з любоўю".