Главная / Новости / Новости района

В средней школе №1 состоялся фольклорный праздник

27.03.2018

У сярэдняй школе №1 адбылося фальклорнае свята, якое зладзілі настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Вольга Зарэцкая і Наталля Назарава. Навучэнцы з гуртка “Фальклорнае рэха” паставілі камедыю класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы “Паўлінка”. У ролі Паўлінкі ў розных дзеях выступілі вучаніцы дзявятага класа Вікторыя Грыдзюшка, Кацярына Косач, Валерыя Гуляніч, Юлія Ляшчынская, у ролі Сцяпана Крыніцкага — Радзівон Махоцін і Мікіта Кульба. Характары астатніх герояў перадалі Карына Яўгеньева, Сяргей Якута, Насця Хацкевіч, Кірыл Дзямко і Артур Кульба. Гурткоўцы “Рэха” неаднойчы абаранялі гонар Лепельшчыны на разнастайных конкурсах, у мінулым годзе выступалі ў ДАЛ “Зубронак”.

Наш кар.
На здымку: гурток СШ №1 “Фальклорнае рэха”.


Выборы 2020 75 лет победы Профилактика COVID-19 Славянский базар в Витебске Мисс Беларусь-2020 Год малой родины Витебский облисполком Инвестиционная площадка Витебские вести  Редакция районной газеты "Лепельскі край" Комиссия по координации работы по содействию занятости населения Лепельского района Указ 357 ГУО "Институт пограничной службы Республики Беларусь" Профилактика домашнего насилия Федерация профсоюзов Беларуси Витебское областное управление Госпромнадзора Детский правовой сайт
Единый государственный регистр
Министерство по налогам и сборам Республики Беларусь
Единый портал электронных услуг
Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
Символика Реcпублики Беларусь
Сайт Президента Республики Беларусь