Главная / Новости / Новости района

«Виват, гимназия!»

05.12.2018

Вялікім канцэртам “Віват, гімназія!”, падрыхтаваным юнымі гімназістамі і іх класнымі кіраўнікамі, адзначылі ў навучальнай установе свята пасвячэння ў гімназісты. Па традыцыі такое мерапрыемства праходзіць штогод. Сёлета ў гімназісты было прынята семдзесят пяць чалавек. Прысутнічалі бацькі, педагогі дадатковай адукацыі, быў запрошаны супрацоўнік МНС Ягор Зінаў.

На здымку: пасвячэнне ў гімназісты.