Главная / Новости / Новости района

Заслуженные награды получили работники КУПП «Боровка» на праздновании Дня работников жилищно-коммунального хозяйства

06.04.2018

Заслужаныя ўзнагароды атрымалі работнікі КУПП "Бароўка" на святкаванні Дня работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагародзілі дыспетчара аўтамабільнага транспарту Вольгу Аўсіевіч, майстра ўчастка кацельных і цеплавых сетак Сяргея Белавусава, машыніста-экскаватара Уладзіміра Баранавіцкага, сталяра Паўла Пацыёнка, рабочага па комплекснай уборцы і ўтрыманні домаўладанняў Вольгу Кураш. Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў заахвоцілі вядучага інжынера вытворча-тэхнічнага аддзела Дзмітрыя Барысовіча, галоўнага бухгалтара Ірыну Малееву, страхара па рулонных дахах і дахах з асобных матэрыялаў Уладзіміра Красніка, слесара па рамонце абсталявання кацельняў Аляксандра Аўдзеева.