Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
26 чэрвеня 2020

28 чэрвеня - Дзень вызвалення Лепеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Паважаныя жыхары Лепельскага раёна, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём вызвалення Лепельскага краю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Усё далей і далей адыходзіць ад нас той вялікі дзень, калі вораг быў выгнаны з нашай роднай зямлі. Самымі кровапралітнымі і гераічнымі ў гісторыі раёна сталі гады Вялікай Айчыннай вайны. Сотні слаўных сыноў і дачок склалі галовы на палях бітваў, загінулі ў лагерах, у фашысцкай няволі, ад голаду і хвароб. Але праяўленыя імі гераізм і стойкасць былі па вартасці ацэнены Радзімай.

Роўным баявому быў і подзвіг пасляваеннага аднаўлення народнай гаспадаркі. За пасляваенныя дзесяцігоддзі Лепельскі раён ператварыўся ў выдатны раённы цэнтр. І гэта стала магчымым дзякуючы працы нашых ветэранаў.

Агульнымі намаганнямі працаўнікоў ўсіх галін народнагаспадарчага комплексу забяспечваецца паступальнае развіццё эканомікі, сацыяльнай сферы. Гэта яшчэ раз даказвае, што наша сіла ў адзінстве і ў адданасці сваёй малой радзіме.

Дарагія сябры!

Жадаем усім жыхарам і гасцям раёна моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму і радасці. Хай гэты дзень - 28 чэрвеня - заўсёды будзе святам гонару за Лепельшчыну і нашых землякоў!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

Да спіса навін