Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
4 жніўня 2020

Лепельскі маладзёжны экіпаж - першы на Віцебшчыне!

Тыдзень таму на Лепельшчыне пачалося жніво, і вось ужо ёсць першы экіпаж камбайнераў, якія намалацілі тысячу тон збожжа. Працоўным дасягненнем адзначыліся хлопцы з сельскагаспадарчага вытворчага філіяла «Заазер'е» інтэграванай стуктуры ОАО «Віцебскі мясакамбінат» Леанід Аляксеенка і Сяргей Калбасаў. Урачыстае віншаванне перадавікоў адбылося на полi за вёскай Старыя Валасовічы.

З такой значнай нагоды сабралася шмат ганаровых гасцей: памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч, старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў, старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч, прадстаўнікі ААТ «Віцебскі мясакамбінат», прафсаюза работнікаў АПК, РК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» БРСМ і іншыя госці. Разам са шчырымі словамі віншаванняў руплівым хлебаробам былі ўручаны каштоўныя падарункі.

Сваёй штодзённай бездакорнай працай механізатары кожны раз даказваюць: калі працаваць шчыра, старанна і самааддана, то і прыбытак будзе важкі. Трэба адзначыць, што цяперашняе жніво, і асабліва спаборніцтва перадавікоў, праходзіць у даволі складаных умовах. На палях вобласці вырашчаны багаты ўраджай, і зараз самая асноўная задача - прыбраць яго своечасова і з мінімальнымі стратамі. На гэта ў сваім выступе звярнуў асаблівую ўвагу старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў.

Васіль МАТЫРКО.

Да спіса навін