Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
14 кастрычніка 2020

Паважаныя жанчыны, дарагія нашы мамы і бабулі!

Мама - гэта аснова ўсіх асноў, увасабленне Любові і Дабра ў жыцці кожнага чалавека. Вы радуецеся першым нашым перамогам і дапамагаеце перажыць першыя горкія няўдачы. Вы заўсёды застаяцеся для нас маладымі, прыгожымі і самымі любімымі, а мы для вас - дзецьмі, якім патрэбна матчына апека і пяшчота. Пакуль жывуць нашы мамы, мы дзеці, колькі б гадоў нам не было...

Сучасныя жанчыны жывуць у гармоніі з сабой і навакольным светам, паспяхова сумяшчаючы выхаванне дзяцей і хатнія клопаты з неабходнасцю самарэалізацыі ў любiмай працы. Матчына каханне - вялікая сіла, здольная мяняць свет да лепшага. У клапатлівых руках нашых маці фізічнае і маральнае здароўе дзяцей, а значыць - наша паспяховая будучыня. Хай нашы маленькія гараджане апраўдаюць усе надзеі, радуюць сваімі дасягненнямі і нязменна дораць клопат і ўвагу.

Дзень маці - неверагодна кранальнае, шчырае і добрае свята! У гэты дзень хочацца сказаць словы ўдзячнасці ўсім маці, якія дораць дзецям тое добрае і мудрае, што застаецца з кожным на ўсе часы. Дзякуй вам! Міру і дабра, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, спаўнення ўсіх жаданняў, ясных сонечных дзён! Будзьце заўсёды шчаслівыя! І няхай вашыя дзеці, якім вы аддаеце самае лепшае, вас толькі радуюць!

Старшыня Лепельскага РВК М.Л.Кісялевіч

Старшыня Лепельскага РСД И.Г.Урбан

Да спіса навін