Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
22 лістапада 2018

Праграму комплекснай забудовы малых і сярэдніх гарадоў падрыхтуюць у Беларусі

Праграму комплекснай забудовы малых і сярэдніх гарадоў падрыхтуюць у Беларусі, паведаміў міністр архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Мікулёнак сёння на рэспубліканскім семінары па павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па выніках гэтага семінара мы маем намер падрыхтаваць спецыяльную праграму па комплекснай забудове малых і сярэдніх гарадоў з выкарыстаннем вырабаў буйнапанэльнага домабудавання. Падыходы будуць такімі ж, якія мы ўкараняем у гарадах, толькі гэта будзе малапавярховае будаўніцтва", - растлумачыў Дзмітрый Мікулёнак.

Паводле яго слоў, кошт квадратнага метра, які сёння могуць прапанаваць беларускія прадпрыемствы, канкурэнтаздольны, разам з тым рэзервы для яго зніжэння яшчэ ёсць.

Семінар па павышэнні эфектыўнасці будкомплексу Беларусі праходзіць 22-23 лістапада. Сярод удзельнікаў - кіраўнікі міністэрстваў і канцэрнаў, дырэктары будаўнічых арганізацый, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.

Да спіса навін