Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
4 мая 2019

Пранесці памяць праз гады

Цяжка ўявіць, колькі ў гады Вялікай Айчыннай вайны было расстраляна мірных жыхароў, партызан і падпольшчыкаў, якія, не шкадуючы сваіх жыццяў, вялі барацьбу з ворагам. Многія прадстаўнікі старэйшага пакалення часта ўспамінаюць, як у садзе Дынама, што быў размешчаны на тэрыторыі цяперашняй сярэдняй школы №3, фашысты выводзілі на расстрэл жыхароў Лепельскага раёна. Былі забіты сотні маладых жыццяў, сапраўдных патрыётаў Радзімы.

На месцы расстрэлу жыхароў Лепельскага раёна ў свой час быў устаноўлены памятны знак. Гэта святая памяць аб нашых земляках, якая павінна захоўвацца і перадавацца з пакалення ў пакаленне.

Навучэнцы сярэдняй школы №3 прыходзяць сюды, каб пакланіцца нашым адважным землякам. Памяць аб іх гераізме заўсёды ўшаноўваецца хвілінай маўчання.
Няхай жа гэта памяць ідзе праз дзесяцігоддзі, а нашы наступныя пакаленні ніколі не ведаюць цяжкіх страт і болю, якія прыносіць вайна.

Святлана ВАЗНЯК.

На здымку: члены піянерскай дружыны імя Ю. Смірнова сярэдняй школы №3 ля памятнага знака ў гонар мірных жыхароў, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі за Радзіму.

Да спіса навін