Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
13 лістапада 2020

У Лепельскім раёне ўведзены абавязковы масачны рэжым

У мэтах папярэджання масавага распаўсюджвання захворванняў, у тым ліку каранавіруснай інфекцыі, на тэрыторыі Лепельскага раёна рашэннем Лепельскага райвыканкама № 1188 ад 13 лістапада 2020 года прынята рашэнне ўвесці рэжым выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання (маскі) насельніцтвам г. Лепеля і Лепельскага раёна на аб'ектах (нерухомых і рухомых) і ў арганізацыях усіх формаў уласнасці (крамы, гандлёвыя цэнтры, аб'екты грамадскага харчавання (за выключэннем часу непасрэднага прыёму ежы), аптэкі, установы аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, спартыўныя аб'екты, адміністрацыйныя будынкі, аддзяленні банкаў, сувязі, пошты, аб'екты бытавога абслугоўвання, установы культуры, грамадскі транспарт, у тым ліку маршрутныя таксі, аўтамабілі таксі і іншыя аб'екты, дзе цяжка альбо немагчыма забяспечыць сацыяльнае дыстанцыяванне), усклаўшы арганізацыю і непасрэдны кантроль за выкарыстанне сродкаў абароны дыхання і выкананне іншых прафілактычных мерапрыемстваў на кіраўнікоў аб'ектаў, арганізацый.

Да спіса навін