Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
22 лістапада 2018

Еўракамісія паўторна адхіліла праект бюджэту Італіі і заявіла аб магчымых санкцыях

Еўракамісія паўторна адхіліла праект бюджэту Італіі на 2019 год і заявіла аб магчымым прымяненні санкцый да краіны, паведамляе Euronews.

Паводле ацэнкі Еўракамісіі, у новым праекце бюджэту Італія не ўстараніла не адпаведныя еўрапейскім нормам недахопы. Адно з ключавых патрабаванняў датычыцца скарачэння дэфіцыту дзяржаўнага бюджэту Італіі, але яно так і не было выканана, канстатавалі ў ЕК.

Еўракамісар па фінансавых і эканамічных пытаннях П'ер Маскавісі растлумачыў, што краіны - члены Еўрасаюза на працягу бліжэйшых двух тыдняў выкажуць згоду або выступяць супраць такой ацэнкі ЕК. Пасля гэтай працэдуры да Італіі можа быць прыменена дысцыплінарнае спагнанне і нават фінансавыя санкцыі. Паводле ацэнкі П'ера Маскавісі, цяперашні бюджэт стварае рызыкі для італьянскай эканомікі.

Раней у кастрычніку ЕК ужо вяртала бюджэт Рыму на дапрацоўку - гэта быў першы ў гісторыі выпадак, калі рэгулятар запатрабаваў ад краіны Еўрасаюза карэкціроўкі дакумента.

Да спіса навін