22 лістапада 2018
Сіноптыкі папярэджваюць аб галалёдзіцы ў Беларусі 22 лістапада
Сіноптыкі папярэджваюць аб галалёдзіцы ў Беларусі 22 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.Будзе воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў, месцамі слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу паўночны, днём пераменных напрамкаў 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе ад 2 да 8 градусаў марозу. Днём будзе ад мінус 3 да плюс 3.