Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Лепельский районный исполнительный комитет
Главная / Жителям / 70 лет под знаменем Великой Победы
13 марта 2015

Мемарыяльны знак памяці

У Вялікую Айчынную вайну на Лепельшчыне знаходзілася шмат партызанскіх воінскіх злучэнняў. Некаторыя з іх ствараліся ў іншых мясцовасцях і толькі пэўны перыяд часу былі ў нашым родным краі. Яны праводзілі рэйды па тылах нямецка-фашысцкіх войскаў, знішчалі яго жывую сілу і тэхніку, арганізоўвалі дыверсіі на чыгунцы, іншых транспартных шляхах, грамілі гарнізоны ворага ў населеных пунктах. Да ліку такіх адносіцца Сенненская партызанская брыгада, якая ў 1943 — 1944 гадах базіравалася ў глухім лясным масіве за 12 кіламетраў на ўсход ад вёскі Крайцы Лепельскага раёна. Гэта баявая ­адзінка народных мсціўцаў была створана ў кастрычніку 1942 года. Яна дзейнічала ў Сенненскім, Чашніцкім, Лепельскім раёнах. Камандзірам партызанскага воінскага злучэння з кастрычніка 1942 года па чэрвень 1943 года быў В.С. Лявонаў, а з чэрвеня 1943 года і да вызвалення Чырвонай арміяй нашай краіны ў канцы чэрвеня 1944 года — М. Ц. Любімаў.

Лясныя салдаты праводзілі баявыя аперацыі на шашэйных і грунтавых дарогах. На чыгунках Орша — Віцебск і Орша — Лепель падарвалі і пашкодзілі больш за адну тысячу рэек. У снежні 1942 года разграмілі варожы гарнізон у вёсцы Чарэя, у верасні — кастрычніку 1943 года знішчылі нямецкія камендатуры ў вёсках Граеўшчына, Закур’е, Лукомль, Прыдвор’е, Слідцы Чашніцкага раёна. У снежні 1943 года, лютым — сакавіку 1944 года каля вёскі Новая Беліца Сенненскага раёна вялі баі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якія імкнуліся ліквідаваць партызанскі аэрадром. У студзені — лютым 1944 года партызаны разграмілі апорныя пункты гітлераўцаў у вёсках Крыльцова, Ладзікава, Лядзіны і Ходцы Сенненскага раёна.

У час карнай аперацыі нямецка-фашысцкіх войскаў супраць народных мсціўцаў Полацка-Лепельскай партызанскай зоны ў маі 1944 года лясныя салдаты Сенненскай партызанскай брыгады знішчылі варожыя гарні­зоны ў вёсках Залессе і Матырына Лепельскага раёна.
26 чэрвеня 1944 года брыгада злучылася з часцямі Чырвонай арміі. На дзень злучэння Сенненская партызанская брыгада яднала 1939 партызан, 13 атрадаў: В.А. Захарчанкі (“Ташкент”), імя А.В. Суворава, імя К.А. Хаіркізава, імя В.І. Чапаева, А.М. Захарава, 6-ы, “За Радзіму”, імя Аляксандра Неў­скага, “Смерць фашызму”, П.Ф. Гарбачова, імя Багдана Хмяльніцкага, імя М.І. Кутузава і разведвальны.

У 1968 годзе на месцы базіравання Сенненскай партызанскай брыгады за 12 кіламетраў на ўсход ад вёскі Крайцы быў устаноўлены мемарыяльны знак.

М. АЗЁРНЫ.

К списку новостей