Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Лепельский районный исполнительный комитет
Главная / Жителям / 70 лет под знаменем Великой Победы
13 февраля 2015

Начальнік штаба

У кнізе“Памяць.Лепельскі раён” змешчаны звесткі пра некаторых нашых землякоў, якія ўдзельнічалі ў знішчэнні нямецка-фашысцкай нечысці ў яе логаве — Берліне. Асаблівую цікавасць выклікаюць успаміны былога ваенурача А. Нізова пра лепяльчані­на Рыгора Якаўлевіча Буяльскага, яго змаганне з ворагам у тыя векапомныя дні.
Аўтар распавядае, што пасля захопу Зеелаўскіх вышынь у красавіку 1945 года часці першай гвардзейскай танкавай арміі рушылі на Берлін. Другому гвардзейскаму мотастралковаму батальёну сумесна з танкістамі 44-й гвардзейскай танкавай брыгады было загадана рухацца на захад цераз лясную зону Берліна.
Усе дарогі фашысты замініравалі, масты ўзарвалі і перакрылі моцнымі заслонамі. Таму напрамак руху батальён выбраў па прасецы ў лесе, зробленай для высакавольтнай ліні электраперадач. Аднак высветлілася, што і тут былі ўстаноўлены міны, два нашыя танкі падарваліся на іх. На ачыстку мясцовасці наперад пайшлі сапёры. Нечакана па іх ударылі кулямёты і аўтаматы гітлераўцаў. Тэмпы руху замарудзіліся. Аднак нягледзячы на супраціўленне ворага, засады фаўстнікаў, нашы воіны прасунулі­ся наперад на 15 кіламетраў.
У ходзе жорсткіх баёў загінуў камбат В. Е. Магер. Камандаванне батальёнам прыняў начальнік штаба Р. Я. Буяльскі. Нарэшце, удалося прабіцца да прыгарада Берліна. Уперадзе віднелася сіняя стужка Шпрэі, за ёю — вялікі паркавы масіў. Танкісты ў гэты час атрымалі новую задачу, і батальён аказаўся без іх падтрымкі. Фарсіраваць раку прыйшлося ўласнымі сіламі.
Без шуму занялі дачны пасёлак у метрах трохстах ад ракі. Пачалі збіраць падручныя сродкі для пераправы: лодкі, дошкі, бярвенні. У тры гадзіны ночы пачалася пераправа. Але праз некаторы час гітлераўцы выявілі нас. У небе ўспыхнуў сноп ракет. Застракаталі кулямёты і аўтаматы. Склалася даволі крытычнае становішча. Буяльскі вырашыў сам перабрацца на той бераг і ўзначаліць атаку. На той жа плыт ускочыў і я. Неўзабаве мокрыя ад фантанаў вады, узнятых мінамі і снарадамі, мы апынуліся ў баявых парадках першай роты. “Па-пластунску наперад! Агонь весці па варожых агнявых успышках!” — раздалася каманда Буяльскага.
Неўзабаве загрымелі выбухі гранат у акопах фашыстаў. Частка немцаў кінулася наўцёкі, а тыя, што аказвалі супраціўленне, былі знішчаны ў рукапашным баі.
Рушылі ў напрамку жылых кварталаў Берліна. Пры выхадзе з парку на шляху атакуючых сустрэўся шырокі праспект, за ім — пяціпавярховыя дамы.
З падвалаў і вокнаў першага з дамоў ударылі аўтаматныя чэргі. Байцы ўварваліся ў два пад’езды з трох і завязалі бой унутры дома. Неўзабаве захоплены дом стаў нашай крэпасцю. Наладжвалася сувязь з брыгадай. Узмоцнена рыхтаваліся да далейшага наступлення. У тыя красавіцкія дні баі на вуліцах Берліна яшчэ толькі разгортваліся.
Да рэйхстага заставалася не больш за трыста метраў. Бачны былі ўжо Брандэнбургскія вароты. Аднак начальнік штаба батальёна Р. Я. Буяльскі не дайшоў да іх. 26 красавіка 1945 года ён ужо ў пяты раз з пачатку вайны быў паранены.
А батальён працягваў бой за фашысцкую сталіцу…

М. АЗЁРНЫ.

К списку новостей