Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Лепельский районный исполнительный комитет
Главная / Жителям / 70 лет под знаменем Великой Победы
4 марта 2015

Вязні гета

У кнізе “Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць” упамінаецца магіла ахвяр фашызму, якая знаходзіцца за адзін кіламетр на поўнач ад вёскі Чарнаручча, злева ад шашы Мінск — Лепель. Выданне сцвярджае, што ў гэтым месцы пахавана больш за дзве тысячы мірных жыхароў, якія былі расстраляны 28 лютага 1942 года. У 1975 го­дзе на магіле пастаўлена стэла.

Р. С. Фішкіна ў свой час успамінала: “ Гета было арганізавана ў квартале горада паміж вуліцамі Ленінскай, Валадарскай і Банным завулкам. У адзін дом зганялі па некалькі сем’яў, да 30 — 40 чалавек. Не хапала месца, каб размясціцца на падлозе. У дамах не дазвалялася запальваць святло, забаранялася хадзіць за вадой у калодзеж або на рэчку , ваду загадалі здабываць са снегу. Кожны дзень строем вадзілі на працу з песняй, якая складалася з двух слоў: “Юдэ капут!”


Цяжка ўспамінаць здзекі фашыстаў. Галодныя, напаўраспранутыя, пры 25-градусным марозе вязні ішлі і спявалі.


28 лютага 1942 года раніца выдалася марознай. Стаяла мёртвая цішыня. Па вуліцах горада праходзілі жандармы з сабакамі і расстаўлялі пасты. У восем гадзін раніцы на вуліцы Валадарскага з’явіліся машыны з фашыстамі з павязкамі “СС” на рукавах. Машыны спыніліся. Першая падышла да дому на вугле вуліц Валадарскага і Вакзальная. У кватэры ўрываліся здраднікі, выганялі ўсіх на вуліцу. А там іх падхоплівалі эсэсаўцы і садзілі на машыны. Узняўся шум: плакалі дзеці, жанчыны. Прагучалі стрэлы, за імі аўтаматныя чэргі. Усе кінуліся ўрассыпную, зразумеўшы, што фашысты прыехалі іх расстрэльваць. Хто хацеў збегчы, жандармы і па­ліцэйскія расстрэльвалі на месцы, трупы кідалі ў машыны. Так пачалася крывавая расправа над яўрэйскім насельніцтвам.


Гружаныя машыны ахоўваліся васьмю — дзесяццю ўзброенымі народнікамі і паліцэйскімі. Машыны рухаліся па вуліцах Валадарскага, Ленінскай, Максіма Горкага на паўднёва - заходнюю ўскраіну горада. Везлі ў накірунку вёскі Чарнаручча. Тут былі падрыхтаваны невялікія ямы. Каля іх стаялі салдаты. Распраналі ахвяр дагала, расстрэльвалі з аўтаматаў і кулямётаў. Малых дзяцей рэзалі нажамі, ламалі ім спіны аб калена і кідалі ў яму. Так фашысцкія варвары распраўляліся з яўрэйскім насельніцтвам.
Цяжка апісаць гэтую кашмарную трагедыю, якую перажыла я, цудам засталася жывая. Мае дачка, маці, бацька, браты і сёстры загінулі. 28 лютага я пайшла ў лес, была ў партызанскай брыгадзе “Чэкіст”, біла фашыстаў, удзельнічала ў дванаццаці баях па разгроме немцаў, паліцэйскіх”.

М. АЗЁРНЫ.

К списку новостей