Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Лепельский районный исполнительный комитет
Главная / Социальная сфера / Молодежная политика / Акции, мероприятия, конкурсы
16 июня 2015

Брэйн-рынг у “Жамчужыне”

У маляўнічым куточку Лепельшчыны знаходзіцца дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр “Жамчужына”. Установа цалкам апраўдвае сваю назву. Па-першае, яго корпусы выглядаюць сапраўднай жамчужынай, упрыгажэннем лепельскай зямлі, дзе дзеці і дарослыя адпачываюць, папраўляюць здароўе.

Па-другое, сярод многіх устаноў аховы здароўя цэнтр насычаны сучаснай апаратурай, кваліфікаваным персаналам, што і прадвызначае шырокі спектр і высокі ўзровень аказваемых паслуг. З 2004 года “Жамчужына” ўключылася і паспяхова дзейнічае ў праграме мерапрыемстваў, рэалізуемых пад патранатам Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

Штогод у цэнтры аздараўляецца больш за сем тысяч дзяцей з раёнаў Беларусі, якія найбольш пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Аднак з падключэннем да праграм Саюзнай дзяржавы аздараўленчая дзейнасць расшырылася і на некаторыя рэгіёны Расіі.
Справа ў тым, што радыёактыўная хмара накрыла не толькі Украіну і Беларусь, вельмі моцна дасталося Бранскай, Тульскай, Калужскай абласцям Расійскай Федэрацыі. Перыядычна дзецям з гэтых рэгіёнаў трэба аздараўляцца. Традыцыйны напрамак аздараўлення для еўрапейскай Расіі — Чорнае мора. Аднак Беларусь нашмат бліжэй, амаль пад бокам, ды і ўзровень медыцынскага абслугоўвання вельмі высокі, што пацверджана многімі сертыфікатамі і шматгадовым вопытам. Такім чынам, у розныя гады ў “Жамчужыне” аздараўлівалася ад 100 да 300 дзяцей з Расіі штогод. А сёлета за кошт сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы плануецца прыняць 425 хлопчыкаў і дзяўчынак.

Днямі ў аздараўленчым цэнтры прайшоў Дзень Саюзнай дзяржавы, у рамках якога праводзіўся шэраг мерапрыемстваў, прымаліся высокія госці. Сярод іх былі старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Місюра, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сягоднік, кіраўнік беларускага аддзялення расійска-беларускага інфармацыйнага цэнтра па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Аляксандр Падаляк, прадстаўнікі мясцовых улад з Гомельскай, Магілёўскай абласцей, а таксама з Тульскай, Бранскай і Калужскай абласцей Расіі. Аднак самымі галоўнымі, як і заўсёды, былі дзеці — юныя пацыенты і выхаванцы “Жамчужыны”.

Васіль МАТЫРКА.

К списку новостей