Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Лепельский районный исполнительный комитет
Главная / Социальная сфера / Молодежная политика / Акции, мероприятия, конкурсы
15 июня 2015

Дружыны санітарныя на старце

Чатыры прадпрыемствы Лепельшчыны па штаце маюць санітарныя дружыны. У першую чаргу гэта ААТ “Лепельскі МКК”, што лагічна, вялікія вытворчыя магутнасці, выкарыстанне агрэсіўных рэчываў, у першую чаргу аміяку, патрабуе наяўнасці такой структуры. У абавязковым парадку сандружыны арганізаваны ў камунальных прадпрыемствах “Лепель” і “Бароўка”, а таксама ў ДЛГУ “Лепельскі лясгас”.
Раз на год, традыцыйна ў пачатку лета, праводзіцца злёт санітарных дружын. Сёлета, на жаль, з-за вытворчай загружанасці на злёце адсутнічалі каманды КУВП ЖКГ “Лепель” і лясгаса.

У вызначаны час дружыны прыбылі на месца спаборніцтваў — на тэрыторыю былога ваеннага шпіталя. Цёплай адбылася сустрэча старых знаёмых. Удзельнікі каманд выступаюць таксама на турыстычных злётах, іншых мерапрыемствах, таму даўно ўжо знаёмыя, нават сябруюць. Хаця, як пасля сказалі арганізатары, каманды абнавіліся працэнтаў на 30 — 40.

У праграме былі спаборніцтвы на веданне і ўменне карыстацца аснашчэннем, правільнасць і хуткасць дзеянняў у ачагах камбінаванага паражэння, асобна ацэньвалася ўменне камандзіраў дзейнічаць у складанай, экстрэмальнай абстаноўцы. Першымі да практыкаванняў прыступалі прадстаўнікі каманды МКК. Яны выгадна адрозніваліся ад сапернікаў нават па знешнім выглядзе: новыя камбінаваныя касцюмы, эмблемы прадпрыемства. Належным чынам былі ўкамплектаваны паходныя аптэчкі і сумкі, акрамя бінтоў і жгутоў у наяўнасці былі медыцынскія прэпараты, неабходныя пры аказанні экстранай медыцынскай дапамогі.

Каманда КУВП “Бароўка” не мае такой вузкай спецыялізацыі, як сапернікі, выконвае самыя розныя задачы шырокага профілю: ад разбору завалаў да дзеянняў ва ўмовах тэхнагенных аварый. Іх задача — аказаць першую дапамогу пацярпелым на месцы здарэння да прыбыцця выратавальнікаў, медыкаў. Для гэтага яны таксама забяспечаны неабходнымі інструментамі і абсталяваннем, хаця і не такім дасканалым, як у сапернікаў.
З першых жа этапаў сандружына МКК узяла добры тэмп, заняла лідзіруючыя пазіцыі. Усе заданні выконваліся з мінімальнымі штрафнымі баламі. Асабліва ўдала працавала каманда на заданні вынясення параненага з ачага паражэння. Пакуль дзяўчаты накладвалі павязкі ўмоўна параненаму таварышу на галаву і нагу, хлопцы шынай зафіксавалі пералом. Потым “пацярпелага” паклалі на насілкі і вынеслі з ачага паражэння да транспарту, які і павінен даставіць яго ў медыцынскую ўстанову.

Спаборніцтвы завяршыліся ў другой палове дня. Удзельнікі разыходзіліся стомленыя, але задаволеныя. Ва ўсіх конкурсных заданнях перамагалі работнікі МКК. З аднаго боку, яно і не дзіўна, малакаперапрацоўшчыкі добра падрыхтаваліся, маюць добрыя традыцыі, з году ў год перамагаюць на раённых этапах, а на абласных, як правіла, уваходзяць у пяцёрку мацнейшых.

Васіль МАТЫРКА.

К списку новостей