Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Лепельский районный исполнительный комитет
Главная / Социальная сфера / Молодежная политика / Акции, мероприятия, конкурсы
26 июня 2015

Клятва на вернасць Айчыне

…Нядаўна яны былі яшчэ звычайнымі хлопцамі, а зараз — салдаты. У вайсковым жыцці іх адбыўся, бадай, самы ўрачысты момант — прысяга на вернасць Радзіме. Каб быць разам у такі хвалюючы момант, падтрымаць сыноў і братоў, з’ехаліся іх блізкія з розных куткоў Беларусі.

Больш за дзвесце чалавек былі накіраваны ў 231 артылерыйскую брыгаду, 427 рэактыўны артылерыйскі полк, 52 асобны спецыяльны пошукавы батальён, 3609 артылерыйскі склад боепрыпасаў, што размешчаны на Лепельшчыне.

Пасля прыняцця прысягі салдатаў асвяціў настаяцель храма свяшчэннамучаніка Уладзіміра протаіерэй Аляксей.

Вэтэран брыгады палкоўнік у адстаўцы Дзмітрый Буцін выказаў упэўненасць, што новыя воіны будуць самааддана абараняць Айчыну.

Пасля прыняцця прысягі салдатам была дадзена магчымасць да вечара пабыць са сваімі блізкімі.

К списку новостей