Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Лепельский районный исполнительный комитет
Главная / Социальная сфера / Молодежная политика / Акции, мероприятия, конкурсы
15 апреля 2015

Пяціразовая чэмпіёнка Беларусі па дзюдо жыве ў Лепелі

Дарэчы, летась давялося пабачыць, як Сняжана Спірыдонава ў спартыўнай зале ПМК-75 упэўнена змагалася за перамогу ў першынстве працоўнага калектыву па настольным тэнісе. У выніку заслужана ўвайшла ў лік прызёраў.

— Сняжана Міхайлаўна стала прызёрам і раённых спаборніцтваў па тэнісе, — адзначыў дырэктар ДКУБП “Лепельская ПМК-75” Яўген Дзівін. — Прытым яе спартыўныя памкненні вельмі разнастайныя. Яна з’яўляецца пяціразовай чэмпіёнкай Беларусі па дзюдо, шматразовай чэм­піёнкай Віцебскай вобласці па гэтым жа відзе спорту. Нават выступала ў складзе зборнай каманды вобласці па баскетболе, паспяхова абараняла спартыўны гонар Віцебшчыны ў гэтым відзе спорту.

Брыгада тынкоўшчыц, у якой працуе Сняжана Спірыдонава, выконвае нормы выпрацоўкі на 105 — 110 працэнтаў. Сняжана Міхайлаўна пастаянна працуе над павышэннем свайго прафесійнага майстэрства, асвоіла малярную справу.

Мікалай ГАРБАЧОЎ

К списку новостей