Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Лепельский районный исполнительный комитет
Главная / Социальная сфера / Молодежная политика / Акции, мероприятия, конкурсы
11 ноября 2015

Пуцёўка ў армейскае жыццё ў Лепелі

У той час, калі ў розных кутках зямлі ўспыхвае вогненнае полымя вайны, кожная дзяржава павінна мець узброены ахоўны шчыт. Такім тылам для Беларусі з’яўляюцца Узброеныя Сілы. Служыць будуць і навабранцы, якія лістападаўскім днём атрымалі пуцёўкі ў армейскае жыццё.

Перад пачаткам святочнага мерапрыемства ў зале раённага Дома культуры ваенны камісар Лепельскага і Ушацкага раёнаў Васіль Шапка зачытаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Загад Міністра абароны аб чарговым прызыве на ваенную службу.

Служыць – пачэсны абавязак кожнага мужчыны. Беларусь мае баяздольную, адукаваную армію. Той факт, что служыць вы будзеце падчас 70-годдзя Вялікай Перамогі, накладвае дадатковую адказнасць. Шмат каму выпадзе гонар несці службу на свяшчэннай лепельскай зямлі.

Намеснік камандзіра 427 рэактыўнага палка па ідэалагічнай рабоце Андрэй Пятрышчаў распавёў пра баявыя будні вайскоўцаў. Малодшы сяржант Аляксандр Хмялькоў і сяржант Дзмітрый Дзятлаў расказалі пра сваю службу, выезды на ваенныя палігоны ў саставе рэактыўнай сістэмы залпавага агню “Ураган”.

Шмат хто з маладога папаўнення паспелі зарэкамендаваць сябе як адказныя і добрасумленныя работнікі. Цяжка адпускаць іх з працоўных месцаў, але трэба. Прадстаўнікі працоўных калектываў ЛКУВП ЖКГ “Лепель”, КУВСГП “Баброва”, ЛКВПМС “Лепельскае ПМС”, філіяла АТП №14, раённага вузла электрычнай сувязі павіншавалі сваіх работнікаў і ўручылі ім памятныя падарункі.

На працягу свята гледачоў радавалі музычнымі падарункамі Ганна Лебедзева, Алеся Тарасевіч, Марына Клачкова, вакальная група народнай эстраднай студыі “Святлана”.

Напрыканцы мерапрыемства Васіль Шапка ўручыў пяцьдзясят пяць павестак будучым абаронцам Айчыны.

К списку новостей