Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Лепельский районный исполнительный комитет
Главная / Социальная сфера / Молодежная политика / Акции, мероприятия, конкурсы
15 июня 2015

Велапрабег

Бароўская моладзь наладзіла велапрабег. Стартавалі ў Бароўцы, затым скіравалі ў бок Старога Лядна, праз мехдвор падаліся на Слададу, адтуль праз Залучына выехалі на Полацкую трасу.

Далей маршрут веласіпедыстаў пралягаў праз Усавікі, Чарэйшчыну, зноў выехалі на Віцебскую трасу, па якой і дабраліся дадому. Удзельнічалі ў велапрабегу каля дваццаці падлеткаў. Цікава, што самаму юнаму ўдзельніку Мішу Кавалевічу ўсяго чатыры гады. Хлопчык мужна вытрымаў на сваім маленькім веласіпедзе чатырохгадзінны веламарафон, якім яго бацькі вырашылі аднойчы замяніць пасляабедзенны сон. У сваім юным узросце Міша сябруе са спортам, ходзіць з бацькамі ў паходы і па-мужчынску пераносіць вандроўныя цяжкасці.

Уладзімір МІХНО.

К списку новостей