Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Лепельский районный исполнительный комитет
Главная / Социальная сфера / Молодежная политика / Акции, мероприятия, конкурсы
18 августа 2015

Жніво – 2015: дзень за днём

Сярэдзіна жніўня для Лепельшчыны адзначылася выдатнай падзеяй – вызначыліся першыя маладзежныя экіпажы камбайнаў, якія намалацілі 800 тон збожжа. Як заўсёды, віншаванне перадавікоў было арганізавана на тых жа самых палях, дзе яны і дабіваліся поспеху.

Спачатку выехалі ў бок ААТ “Чарэйшчына”, там на полі за маладзежны экіпаж у складзе старшага камбайнера Аляксандра Кузьмічонка і камбайнера Мікалая Усовіка першым у раёне намалаціў 800 тон сярод маладых камбайнераў.

Перадавікам былі ўручаны дыпломы, грашовыя прэміі, падарункі. А артысты з аддзела культуры прыўзнялі настрой выдатнымі песнямі.

Зрабілі агульнае фота на памяць – і усё. Час прыспешвае, поле кліча, бо цяпер важная кожная гадзіна.

Далейшы шлях ляжаў у іншы бок раёна – на поле за вёскай Ізабеліна, на землі СВФ “Заазер’е”. Там аналагічных працоўных поспехаў дасягнулі экіпаж у складзе Сяргея Касцюковіча і Вадзіма Загорскага. Акрамя гэтага, яшчэ адзін малады вадзіцель гаспадаркі Аляксей Шпак перавёз тысячу тон збожжа.

К списку новостей