Галоўная / Навіны / Навіны раёна

На Лепельшчыне прайшоў 14-ы калядны фестываль «Віфлеемская зорка»

11.01.2023
У раённым Доме культуры прайшоў 14-ы дзіцячы міжшкольны Калядны фестываль «Віфлеемская зорка», прысвечаны важнаму і радаснаму хрысціянскаму святу — Раству Хрыстову. Наталля Мікалаеўна павіншавала ўсіх са светлым святам і адзначыла, што Раство Хрыстова аб'ядноўвае і сагравае сэрцы людзей. Гэты прасвядны час умацоўвае веру, дорыць надзеі на перамены да лепшага, нагадвае пра важнасць згоды паміж людзьмі, а таксама вяртае да вытокаў вечных каштоўнасцяў.
У песнях, вершах і танцах расказвалі юныя артысты гісторыю з'яўлення ў свет Богадзіцяці Ісуса.

 

Цяпло сустракалі гледачы выступы Аляксандра Ляшкевіча, які расказаў верш «У адзін з дзён календара», навучэнцаў Старалепельскай базавай школы ім. А. А. Марунько, Палсвіжскай базавай школы ім. М. М. Тамашэвіча, Заслонаўскай сярэдняй школы Лепельскага раёна, Стайскай сярэдняй школы, раённага цэнтра дзяцей і моладзі (Дамжэрыцы), аграрна-тэхнічнага каледжа, гімназіі ім. І. М. Ярашова, СШ №1, Бароўскай сярэдняй школы ім. Г. К. Жукава, выхаванцаў нядзельных школ, Старалядзенскай яслі-сад - базавай школы ім. П. Ф. Занько і іншых артыстаў.

Харавыя спевы і сольныя выступленні, яркія касцюмы, вершы, якія кранаюць да глыбіні душы, — усё гэта сведчыць аб тым, што да свята юныя лепельчане рыхтаваліся з задавальненнем і старанна.

Хочацца адзначыць, што кожны год арганізатары не перастаюць здзіўляць разнастайнасцю нумароў гасцей фестывалю. Стварыць атмасферу душэўнага свята і адзінства дапамагла выстава, на якой прадстаўлены работы, прысвечаныя светламу святу.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг