Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Са старалядзенскімі падлеткамі сустрэўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан

26.03.2021

Інфармацыйна-адукацыйны праект «Школа актыўнага грамадзяніна» упэўнена крочыць па Лепельшчыне. Установы адукацыі наведваюць прадстаўнікі розных структур, якія размаўляюць з дзецьмі на важныя тэмы. Так, напрыклад, з падлеткамі Старалядзенскай яслі-сад - базавай школы сустрэўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі на гэты раз гутарылі на тэму «Беларусь і Расiя: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы».

- 2 красавіка Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя адзначаюць Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Гэты выбар абгрунтаваны гістарычна і сацыякультурна, - пачаў свой выступ госць.

На працягу стагоддзяў беларускі і расійскі народы неаднаразова даказвалі сваё імкненне быць разам. Не выпадкова ў ліку чатырох заснавальнікаў Савецкага Саюза ў 1922 годзе былі і Расія, і Беларусь. Яшчэ больш аб'яднала і з'яднала нашы народы сумесная барацьба з фашызмам падчас Другой сусветнай вайны.

Ігар Генадзевіч у сваім выступе адзначыў, што і сёння на тэрыторыі Расіі засталіся гарады і пасёлкі, якія можна назваць беларускімі не толькі таму, што яны будаваліся сіламі беларускіх будаўнікоў, але і таму, што значную частку іх насельніцтва складаюць этнічныя беларусы. У сваю чаргу Беларусь стала родным домам для многіх сотняў тысяч рускіх.

За гады існавання Саюзнай дзяржавы былі рэалізаваны і працягваюць ажыццяўляцца дзясяткі праграм. У першую чаргу, яны звязаны з навукай, абаронай, бяспекай і сацыяльнай сферай. Ёсць таксама распрацоўкі ў галіне энергетыкі, эканомікі, сельскай гаспадаркі і, вядома, палітыкі. Ключавым праектам унутры Саюзнай дзяржавы надаецца асаблівая ўвага.

Так, напрыклад, маладзёжныя праграмы Саюзнай дзяржавы ўключаюць у сябе мноства мерапрыемстваў, што фінансуюцца з саюзнага бюджэту: Міжнародная алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы па рускай мове і літаратуры «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць»; турысцкі злёт навучэнцаў Саюзнай дзяржавы; злёт юных эколагаў Беларусі і Расіі «Экалогія без межаў» і многія іншыя.

Не абышлі ўвагай у гутарцы і наш раён, у якога склаліся доўгатэрміновыя пабрацімскія і партнёрскія адносіны з Мелякескiм раёнам Ульянаўскай вобласці, Кiняшэмскiм раёнам Іванаўскай вобласці, Бегавым раёнам горада Масквы. Наладжана цеснае супрацоўніцтва з Пскоўскай і іншымі абласцямі.

Між Лепельшчынай і гэтымі рэгіёнамі ўстаноўлены пастаянныя дружалюбныя сувязі ў розных сферах. У першую чаргу ўзаемадзеянне выражаецца ў культурным абмене, у абмене дэлегацыямі, ва узаемадапамозе і падтрымцы.

Таксама было адзначана, што ў КУП «ДРАЦ «Жамчужына», які размешчаны ў маляўнічым месцы, адпачываюць і аздараўляюцца дзеці з Расіі.


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг