Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Стартуе другі этап продажу!

05.05.2021

Нагадваем, што XXX Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе з 14 па 19 ліпеня 2021 года. Урачыстая цырымонія адкрыцця знакамітага музычнага форуму адбудзецца 15 ліпеня, а ўжо 18 ліпеня ў Летнім амфітэатры адбудзецца яго закрыццё. Дадатковыя мерапрыемствы фестывалю запланаваны 14 і 19 ліпеня.

Другі этап продажу стартуе 23 красавіка і прадставіць праграмы ў канцэртнай зале «Віцебск», а таксама традыцыйныя праекты форуму «Тэатральныя сустрэчы», «Фестываль без межаў» і «Лялечны квартал».

Праекты ў канцэртнай зале «ВІЦЕБСК» парадуюць у гэтым годзе сваёй каларытнасцю.

Асноўнай падзеяй стане XIX Міжнародны дзіцячы музычны конкурс «Віцебск-2021».

Сольныя праграмы прадставяць арт-група «ХОР ТУРЭЦКАГА», НАЦЫЯНАЛЬНЫ АКАДЭМІЧНЫ КАНЦЭРТНЫ АРКЕСТР БЕЛАРУСІ п/к Міхаіла ФІНБЕРГА, Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Кабардзіна-Балкарскай рэспублікі «КАБАРДЗIНКА», спявак Яраслаў СУМIШЕЎСКI і музыкант, спявак, кампазітар Мікалай НАСКОЎ.

На суткі сцэна канцэртнай залы стане роднай для ўдзельнікаў III Міжнароднага танцавальнага праекта «DREAM DANCE FEST», удзел у якім прымуць артысты з больш як 20 харэаграфічных калектываў.

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба КОЛАСА рыхтуецца сустракаць пастаноўкі заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Тэатр-студыя кінаакцёра УП «Нацыянальная кінастудыя» Беларусьфільм», незалежнага тэатральнага праекта «ТРЫТФАРМАТ» (Беларусь), Смаленскага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя А. С. Грыбаедава, маскоўскага тэатра на паўднёвым захадзе (Расія). Кожная пастаноўка знойдзе свайго гледача, няхай гэта будзе авантурная камедыя па п'есе французскага аўтара ці ж класічная трагікамедыя без арыенціраў на эпоху.

Беларускі тэатр «ЛЯЛЬКА» прадставіць на сваёй сцэне творы для самых маленькіх гледачоў і іх бацькоў у праекце «Лялечны квартал». Акрамя гаспадароў пляцоўкі чакаюцца спектаклі тэатра лялек «БАДЗЯЖНЫ САБАКА» (Санкт-Пецярбург, Расія), Пензенскай абласнога тэатра «ЛЯЛЕЧНЫ ДОМ» (Пенза, Расія), МАСКОЎСКАГА ТЭАТРА ЛЯЛЕК (Масква, Расія), Мыцішчанскага тэатра лялек «КРЭСІВА» імя С. ЖАЛЕЗКIНА (Мыцішчы, Расія), Арэнбургскага тэатра лялек «П'ЕРО» (Арэнбург, Расія) і Вінніцкага акадэмічнага абласнога тэатра лялек (Вінніца, Украіна).

Стала вядома першая праграма праекта «Фестываль без межаў», які нязменна праходзіць у Віцебскай абласной філармоніі. Гэта «Энергія джаза» з Леанідам Пташкай і іншымі.

Білеты на праекты ў канцэртнай зале «Віцебск», НАДТ ім. Якуба КОЛАСА, Беларускім тэатры «ЛЯЛЬКА» і Віцебскай абласной філармоніі паступяць у продаж 23 красавіка 2021 года ў касы Віцебска і 26 красавіка - ва ўсім свеце. Дарэчы, калі мінімальная цана на білет у Летні амфітэатр складае 25.00 рублёў, то на іншыя пляцоўкі – 8.00 рублёў.

Акрамя праектаў, якія паступілі ў продаж, у праграме з'явяцца і іншыя, не менш любімыя. Сярод іх выставачная праграма, VII Фэст вулічнага мастацтва «На сямі вятрах», Дзень моладзі на плошчы Перамогі, свята харавой музыкі «Славянскі Дабравест», праекты для сямейнага адпачынку ў комплексе культурна-масавага адпачынку ім. Савецкай Арміі (парк «Мазурына») і іншыя.

У касах і на сайце kvitki.by можна набыць падарункавыя сертыфікаты наміналам 10.00, 20.00, 30.00, 50.00, 100.00 беларускіх рублёў на набыццё квіткоў на мерапрыемствы XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў тэрмінам дзеяння з 26 сакавіка па 19 ліпеня 2021 года.

З 23 красавіка па 21 мая 2021 года дырэкцыя фестывалю запускае акцыю для юрыдычных асоб. Пры аднаразовай куплі звыш 50 білетаў на праекты ў Летнім амфітэатры дзейнічае прагрэсіўная зніжка 5-10-15%.

Важным для дзелавых і асабістых кантактаў жыхароў рэгіёна будзе інфармацыя аб магчымасці бязвізавага ўезду ў Беларусь пры наяўнасці білета на праекты ў летнi амфітэатр і канцэртную залу «Віцебск», набыць якія магчыма на сайтах bilesuserviss.lv (Латвія), bilietai.lt (Літва), piletilevi.ee (Эстонія).

Да юбілею Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ўжо распрацоўваецца брэндаваная прадукцыя. Азнаёміцца з асартыментам, коштам і замовіць сувеніры і памятныя падарункі можна ў інтэрнэт-краме BazArt.deal.by.

У аддзяленнях рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» па ўсёй краіне ўжо ў продажы фірменныя фестывальныя канверты, на якіх намаляваная галоўная пляцоўка музычнага форуму – Летні амфітэатр – і юбілейны лагатып.

Любімы фестываль рыхтуецца да сустрэчы з любімымі артыстамі і любімымі гледачамі!

Сачыце за актуальнымі навінамі на сайце форуму FEST-SBV.BY і Цэнтра культуры «Віцебск» GCK.BY, а таксама ў афіцыйных супольнасцях – @festivalvitebsk і @gck.vitebsk – у сацыяльных сетках Instagram, «ВКонтакте», «Аднакласнікі», FaceBook!

ДУ «Цэнтр культуры «Віцебск»

Інфалінія: 129.