Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Творчая група СТВ і галоўныя рэдактары газет паўночнага рэгіёна наведалі Лепельшчыну

14.06.2021

У Лепелі адбылася выязная лятучка галоўных рэдактараў сродкаў масавай інфармацыі Віцебскай вобласці «Стан і развіццё сучасных рэгіянальных СМІ ва умовах трансфармаціі медыясферы», арганізаваная галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, Лепельскім райвыканкамам і ўстановай «Рэдакцыя газеты «Лепельскі край».
Удзельнікаў мерапрыемства павітаў старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч, які таксама распавёў пра наш лепельскі край, яго славутасцi і дасягненнi.

На працягу некалькіх гадзін былі абмеркаваны праблемы раённых выданняў і пастаўлены задачы для далейшай плённай працы рэгіянальных СМІ.
Апроч працоўнай часткі госці наведалі Цэнтр сацыяльна-працоўнай, сацыяльна-бытавой і фізічнай рэабілітацыі інвалідаў і высадзілі дрэвы «Алеі адзінства» ў Храма Божага Нараджэння.

Акрамя надзённых пытанняў у кіраўнікоў друкаваных выданняў была магчымасць пагутарыць у нефармальнай абстаноўцы, абмяняцца карыснай інфармацыяй.

У працы выязной лятучкі прыняла ўдзел творчая група ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне»: Кірыл Казакоў, Рыгор Азаронак, Юлія Арцюх, Алёна Радоўская.

Госці са сталіцы звярнулі асаблівую ўвагу на аўтарскую журналістыку. У сучасным свеце мы атрымліваем інфармацыю з розных крыніц, таму толькі асабістае меркаванне журналіста становіцца запатрабаваным медыяпрадуктам.

Таксама прафесійныя журналісты з Мінска прапанавалі рэгіянальным аўтарам глыбока асэнсоўваць падзеі, што адбываюцца і выкарыстоўваць у рабоце сучасныя мэсэнджары.

Як адзначылі прадстаўнікі ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне», кожную навіну яны дробняць і закідваюць ва ўсе сацыяльныя сеткі і мэсэнджэры. Так, напрыклад, у нядзелю ў іх выходзіць перадача «Тыдзень», якая рыхтуецца загадзя інтэрнэт-службай. Інтэрв'ю раскладваецца на часткі і прасоўваецца праз усе магчымыя сеткі. Не варта даваць доўгія інтэрв'ю ці рэпартажы, яны не карыстаюцца папулярнасцю.

У кожнага з творчай групы ёсць свае каналы. Так, напрыклад, у Рыгора Азаронка - «Азаронак. СТВ», дзе ён таксама прасоўвае іншых аўтараў «Сталічнага тэлебачання». А ўлічваючы тое, што Рыгор стаў вельмі вядомай асобай за гэты год і ў яго больш за 5 тысяч падпісчыкаў на Telegram-канале, туды закідваюцца матэрыялы, якія хацелася б данесці да шматлікай публікі.

- Чытаючы розныя каналы, вы павінны разумець, што па той бок не хлопчык Сцёпа або Антон. Там сядзяць спецыялісты з спецслужбаў розных напрамкаў. Мы, журналісты, закліканы супрацьстаяць вельмі сур'ёзным людзям. Іх задача - знішчыць краіну і разрабаваць. Наша задача - не даць гэтага зрабіць, - адзначыў Рыгор Азаронак.

- Мы павінны рэагаваць на кожную крытычную заметку. Напрыклад, нехта ў сетках паказаў фота з дрэннай дарогай або тратуарам, недобраўпарадкаванай дзіцячай пляцоўкай, мы павінны паказаць, што зроблена добрага і у разы больш, - дадала Алена Радоўская.

Юлія Арцюх:
 
- Я лічу, што ў рэгіёны важна везці аўтарскую журналістыку, каб было кампетэнтнае меркаванне аўтара, каб ён быў чытаем, каб прыслухоўваліся да яго. Гэта неабходны, на мой погляд, ва ўсёй гэтай інфармацыйнай вайне кампанент.

Алёна Радоўская:
 
- Мне было вельмі цікава паслухаць гісторыі, што рабілі, як працуюць цяпер, пра што думаюць, бо мне гэта вельмі моцна адгукаецца. Вядома, хацелася дапамагчы ў нейкіх пытаннях, як мы гэта рабілі, распавёўшы асабістыя гісторыі.

 

Падрабязна


2024 - год якасцi Праект “Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» Увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр вайны Ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час Анлайн-перамовы Лічбавая бяспека ў Інтэрнеце Прадпрымальнік года Віцебскі аблвыканкам Інвестыцыйная пляцоўка Витебские вести Рэдакцыя раённай газеты "Лепельскі край" Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" Прафілактыка хатняга гвалту Біяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Віцебскае абласное ўпраўленне Дзяржпрамнагляду Сацыяльная рэклама Свабодная эканамічная зона "Віцебск"
Адзіны дзяржаўны рэгістр
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь
Адзіны партал электронных паслуг