Так, напрыклад, у маі ў вёсцы Бароўка адбылося ўрачыстае адкрыццё пасля рамонту Бароўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі.
У зоне абслугоўвання Бароўскай АУАП знаходзяцца 29 вёсак з насельніцтвам 3740 чалавек. Колькасць дзіцячага насельніцтва - 505 чалавек, з іх ва ўзросце да 1 года - 24 дзіцяці.
Адкрыццё абноўленай амбулаторыі значна палепшыла даступнасць і якасць медыцынскай дапамогі сельскаму насельніцтву.
Яшчэ адной важнай падзеяй у сістэме аховы здароўя сёлета стала набыццё апарата "Мамаскан" для Лепельскай ЦРБ
Абсталяванне прызначана для ранняй дыягностыкі паталогіі малочнай залозы, у тым ліку скрынінга анкалагічных захворванняў.
Устаноўка мамаскана стала магчымай дзякуючы выдзяленню сродкаў з рэспубліканскага бюджэту - а гэта ні многа ні мала 300 тысяч беларускіх рублёў.