З 7 па 10 лістапада на тэрыторыі Лепельскага раёна ў мэтах папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх будзе арганізавана правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў у жыллёвым фондзе, дзе ратавальнікі, а таксама суб'екты прафілактыкі правядуць прафілактычную работу па абследаванні катэгарызаваных грамадзян.
Будзе арганізавана работа пастоў бяспекі ў гандлёвых сетках і на аўтавакзале г. Лепеля.
Нагадаем, што ў Беларусі праходзіць iнфармацыйна-прапагандысцкая акцыя МНС "Не прапальвай сваё жыццё".