Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
11 мая 2023

Аб падаткаабкладанні рамеснай дзейнасці

Інспекцыя МПЗ па Лепельскім раёне ў сувязі са зменамі, якія ўступаюць у сілу з 1 ліпеня 2023 года ў дачыненні да парадку падаткаабкладання фізічных асоб, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць (далей - рамеснік), тлумачыць наступнае.

Ажыццяўленне фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці рэгулюецца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 09.10.2017 № 364 «Аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці» (далей - Указ), Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь (далей - ПК), а таксама пунктам 9 артыкула 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2022 № 230-З «Аб змене законаў па пытаннях падаткаабкладання» (далей – Закон).

Згодна з падпунктам 1.3 пункта 1 Указа ажыццяўленне фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці без пастаноўкі на ўлік у падатковым органе і выплаты збору за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці (далей - збор) або падатку на прафесійны даход забараняецца.

Часткай першага пункта 9 артыкула 5 Закона вызначана, што ў перыяд з 1 студзеня 2023 г. па 30 чэрвеня 2023 г. г. рамеснікі ў дачыненні да сваёй дзейнасці маюць права выплачваць збор у парадку, устаноўленым главой 38 ПК або прымяняць падатак на прафесійны даход у парадку, устаноўленым главой 40 ПК.

У адпаведнасці з артыкулам 369 ПК у рэдакцыі, якая ўступае ў сілу з 1 ліпеня 2023 г., плацельшчыкамі збору прызнаюцца фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць у парадку, вызначаным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з рашэннямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Зыходзячы з норм пункта 2 артыкула 378 ПК у рэдакцыі, якая ўступае ў сілу з 1 ліпеня 2023 г., рамеснікі ў адносінах да сваёй дзейнасці абавязаны прымяняць падатак на прафесійны даход, а выплата збору магчыма толькі па рашэнню мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

Такім чынам, у перыяд з 1 ліпеня 2023 г. пры адсутнасці рашэння мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў аб прымяненні збору рамеснікі, якія не спынілі ажыццяўленне дзейнасці, абавязаны перайсці на прымяненне падатку на прафесійны даход. У адваротным выпадку, ажыццяўленне рамеснай дзейнасці забараняецца. Такім чынам, рамеснікі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у ліпені 2023 г., абавязаны ў дадзены перыяд прымяніць падатак на прафесійны даход.

Для прымянення падатку на прафесійны даход фізічная асоба абавязана выкарыстоўваць лічбавую платформу - дадатак «Падатак на прафесійны даход». Выплата падатку на прафесійны даход замяняе выплату збору за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці, а таксама ўключае у сябе абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь для фізічных асоб. Для плацельшчыка, які з'яўляецца атрымальнікам пенсіі стаўка падатку з 10% фактычна памяншаецца да 4%. Самастойна фізічнай асобе разлічваць падатак на прафесійны даход не трэба. Для таго каб даведацца суму падатку да выплаты ад плацельшчыка патрабуецца толькі фарміраванне ў дадатку «Падатак на прафесійны даход» чэка па кожным даходзе.

Дадаткова паведамляем, што па пытаннях, звязаных з прыняццем рашэнняў аб ажыццяўленні рамеснай дзейнасці, рамеснікі, якія жадаюць працягваць выплачваць збор пасля 30 чэрвеня 2023 г., маюць права звярнуцца ў Лепельскі раённы выканаўчы камітэт.

Згодна з пунктам 2 артыкула 372 ПК у рэдакцыі, якая ўступае ў сілу з 1 ліпеня 2023 года, пры прыняцці рашэнні мясцовым выканаўчым і распарадчым органам выплата збору праводзіцца з месяца, наступнага за месяцам прыняцця такога рашэння.

Тэлефоны для даведак: 6 90 07, 6 94 98, 6 69 91.

Да спіса навін