Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
30 жніўня 2022

Аб правядзенні агульнарэспубліканскага конкурсу эскізных праектаў памятнага знака ахвярам генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь аб'яўлены агульнарэспубліканскі конкурс эскізных праектаў памятнага знака ахвярам генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны (далей – конкурс).

Мэтай конкурсу з'яўляецца пошук найбольш выразнага вобразнага рашэння, якое сродкамі манументальнага мастацтва адлюструе трагічныя падзеі, звязаныя з масавым знішчэннем мільёнаў мірных грамадзян нацысцкімі злачынцамі і іх саўдзельнікамі на беларускай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, стане ўнікальным народным сімвалам памяці ахвярам генацыду.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары або аўтарскія калектывы са скульптараў і архітэктараў, а таксама і не маючыя спецыяльнай адукацыі грамадзяне нашай краіны, блізкага і далёкага замежжа. Вітаецца ўдзел як калектываў навучальных устаноў, так і асобных навучэнцаў, студэнтаў, настаўнікаў і выкладчыкаў.

Правядзенне дадзенага мерапрыемства ў Год гістарычнай памяці з шырокім народным абмеркаваннем накіравана на пошук нацыянальнай ідэі, фарміраванне аб'ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захаванне і ўмацаванне адзінства беларускага народа.

Заяўкі на ўдзел і эскізныя праекты прымаюцца да 1 лістапада 2022 года. Падрабязная інфармацыя аб конкурсе, яго ўмовах, крытэрыях і парадку ацэнкі прадстаўленых удзельнікамі матэрыялаў, тэрміны аб'яўлення вынікаў, а таксама іншыя неабходныя звесткі размешчаны на афіцыйных сайтах Міністэрства культуры (www.kultura.by) і Генеральнай пракуратуры (www.prokuratura.gov.by).

Да спіса навін