Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
12 красавіка 2022

Асцярожна кляшчы!

З прыходам вясны і з пачаткам актыўнасці кляшчоў узрастае небяспека заразіцца клешчавымі інфекцыямі: клешчавы барэліёз (хвароба Лайма) і клешчавы вірусны энцэфаліт (КВЭ), якія перадаюцца праз укусы кляшчоў.

У Рэспубліцы Беларусь штогод рэгіструецца больш за тысячу выпадкаў хваробы Лайма і больш за сто выпадкаў клешчавога энцэфаліту. Цыркуляцыя віруса КЭ ўстаноўлена ў 96 раёнах Беларусі, узбуджальніка хваробы Лайма - у 120 раёнах.

Клешч - гэта маленькая істота, якая не перавышае ў даўжыню 3 мм у галодным стане.

Кляшчы вільгацелюбівыя, аддаюць перавагу ўмерана зацененым і ўвільгатнёным ліставым і змешаным лясам з густым травастоем, прасекам, высокай траве, ламаччу, краю лясных узлескаў. Вельмі важна ведаць, што кляшчы канцэнтруюцца на лясных дарожках і сцежках, якія зараслі па абочынах травой. Тут іх значна больш, чым у навакольным лесе.

Кляшчы не сядзяць на дрэвах, яны аддаюць перавагу расліннасці, якая знаходзіцца бліжэй да паверхні зямлі (лічынкі сядзяць на траве не вышэй за 30 см, дарослыя асобіны - на кустах не вышэй за 1.5 м). Яны прымаюць позу актыўнага чакання, выцягваюць лапкі і водзяць імі з боку ў бок у чаканні пракорміцеля, каб зачапіцца за поўсць жывёл або адзенне чалавека. Потым клешч дабіраецца да скуры і прысмоктваецца.

Кляшчы здольны адчуваць пах жывёлы ці чалавека на адлегласці 10 метраў. На чалавеку клешч можа знаходзіцца да 5 дзён, на жывёлах да 10 дзён, а потым сам адпадае.

Кляшчы пачынаюць праяўляць сваю актыўнасць, калі тэмпература паветра становіцца вышэйшай за 5 градусаў (сакавік-красавік).

Абараніцца ад клешчавога энцэфаліту можна з дапамогай прафілактычных прышчэпак (спецыфічная прафілактыка). Імунізацыя праводзіцца асобам, якія выязджаюць на сезонныя работы ў высокаактыўныя прыродныя ачагі клешчавога энцэфаліту. Супраць хваробы Лайма вакцына на сённяшні дзень не распрацавана.

Неспецыфічная прафілактыка:

Пры клешчавых інфекцыях абарона ад заражэння ў значнай ступені залежыць ад самога чалавека, таму рэкамендуецца пры наведванні лясных і паркавых зон, выконваць наступныя правілы абароны ад кляшчоў:

· пры працяглым знаходжанні ў лесе насіць спецыяльнае адзенне, якое абараняе ад прысмоктвання кляшчоў або выкарыстоўваць паўсядзённае адзенне, якое максімальна закрывае адкрытыя ўчасткі цела;

· выкарыстоўваць адпужвальныя сродкі (рэпеленты), якія наносяцца на адзенне ці скуру (згодна з інструкцыямі па іх ужыванні);

· праводзіць сама- і ўзаемаагляды праз кожную гадзіну і па выхадзе з лесу для выяўлення і зняцця кляшчоў;

· у ежу ўжываць толькі кіпячонае казінае малако;

· своечасова выдаляць ламачча, праводзіць высечку непатрэбных хмызнякоў і скошванне травы;

· пры выяўленні кляшча, які прысмактаўся, варта звярнуцца ў бліжэйшую арганізацыю аховы здароўя, дзе акажуць медыцынскую дапамогу.

Калі магчымасць неадкладнага звароту ў арганізацыю аховы здароўя адсутнічае, трэба выдаліць кляшча самастойна.

Да спіса навін