Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
28 чэрвеня 2022

МНС папярэджвае. Захоўваецца высокі ўзровень гібелі людзей ад утаплення

Будзьце пільныя падчас купання. Улічвайце пытанні бяспекі пры планаванні адпачынку ў вады. Не пакідайце дзяцей без нагляду.
 
Паводле аператыўных даных АСВОД за 27 чэрвеня 2022 года колькасць загінуўшых ад утаплення склала 10 чалавек, з іх 1 дзіця: у Брэсцкай вобласці - 1, у Віцебскай вобласці - 1, у Гродзенскай вобласці - 2, у Мінскай вобласці - 4, з іх 1 дзіця , і ў Магілёўскай вобласці - 2.
 
Па аператыўных дадзеных АСВОД:
з 01.01 па 28.06.2022 колькасць загінуўшых ад утаплення склала 174 чалавекі, з іх 10 дзяцей: (у Брэсцкай вобласці - 35, у Віцебскай вобласці - 26, з іх 2 дзяцей, у Гомельскай вобласці - 22, з іх 2 дзяцей, у Гродзенскай вобласці - 18, у Мінскай вобласці - 30, з іх 2 дзяцей, Магілёўскай вобласці - 25, з іх 3 дзяцей, і ў г. Мінску - 18, з іх 1 дзіця;
з пачатку купальнага сезона з 01.06 па 28.06.2022 колькасць загінуўшых ад утаплення склала 72 чалавекі, з іх 4 дзяцей: у Брэсцкай вобласці - 10, у Віцебскай вобласці - 12, з іх 1 дзіця, у Гомельскай вобласці - 11, у Гродзенскай вобласці - 8, у Мінскай вобласці - 12, з іх 1 дзіця, Магілёўскай вобласці - 13, з іх 2 дзяцей, і ў г. Мінску - 6;
за мінулы тыдзень з 20.06 па 26.06.2022 колькасць загінуўшых ад утаплення склала 14 чалавек, з іх 1 дзіця: у Брэсцкай вобласці - 2, у Гомельскай вобласці - 2, у Гродзенскай вобласці - 2, у Мінскай вобласці - 3, Магілёўскай вобласці - 4 , з іх 1 дзіця, і ў г. Мінску - 1.
 
У сувязі з пачаткам купальнага сезона рэзка ўзрос прыток адпачывальнікаў да вадаёмаў, і адпаведна павялічылася колькасць няшчасных выпадкаў. Пераважная іх колькасць звязана з парушэннем правіл бяспечных паводзін на вадзе.
Асноўнымі прычынамі гібелі людзей на вадаёмах па-ранейшаму застаюцца:
купанне ў стане алкагольнага ап'янення;
пакіданне малалетніх дзяцей без нагляду;
купанне ў забароненых месцах;
незахаванне мер асабістай бяспекі.

Да спіса навін