Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
29 сакавіка 2023

Нацыянальны конкурс «Прадпрымальнік года» стартуе 1 красавіка

Аддзел эканомікі Лепельскага райвыканкама інфармуе, што Міністэрствам эканомікі з 1 красавіка аб'яўлены старт Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года».

Па выніках конкурсу ў кожнай вобласці і ў г. Мінску вызначаць лепшых бізнесменаў у намінацыях:

  • «Паспяховы старт»
  • «Стабільны поспех» (дапускаецца ўдзел буйных прадпрыемстваў)
  • «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці»
  • «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг»
  • «Эфектыўны індывідуальны бізнес» (удзельнічаюць індывідуальныя прадпрымальнікі).
Прадпрымальнікі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, павінны накіраваць свае заяўкі ў адпаведныя органы выканаўчай улады (па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі).

Прыём заявак будзе ажыццяўляцца да 1 чэрвеня 2023 года.
Удзел у конкурсе бясплатны.

Падрабязней азнаёміцца з умовамі конкурсу і спампаваць форму заяўкі можна https://economy.gov.by/ru/nac-konkurs-ru/

Да спіса навін