Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
14 мая 2022

Падрыхтоўка да пасяўной кампаніі

У Рэспубліцы Беларусь поўным ходам ідзе падрыхтоўка да пасяўных работ. У сувязі з гэтым, асаблівую трывогу выклікае тэхнічнае стан спецыялізаваных транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для забеспячэння палівам сельскагаспадарчай тэхнікі. У дадзены перыяд часу адной з галоўных задач з'яўляецца забеспячэнне правядзення пасяўных работ у адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючага заканадаўства для мінімізацыі магчымых рызык.

На сённяшні дзень не заўсёды ўдзельнікі пасяўной кампаніі выконваюць патрабаванні нарматыўных прававых актаў, што пасля можа прывесці да аварый і інцыдэнтаў.

Таму, лічым актуальным нагадаць прадстаўнікам суб'ектаў перавозкі небяспечных грузаў прад'яўляемыя патрабаванні да перавозкі лёгкаўзгаральных вадкасцей.

Эксплуатацыя транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для перавозкі небяспечных грузаў забараняецца, калі:

- транспартны сродак не прайшоўдзяржаўны тэхнічны агляд і не зарэгістраваны ў Дзяржпрамнаглядзе або іншых дзяржаўных органах;

- адсутнічае (ці ёсць са скончаным тэрмінам) пасведчанне аб допуску транспартных сродкаў да перавозкі небяспечных грузаў;

- кіроўца не мае пасведчання ДАПНГ аб падрыхтоўцы кіроўцы;

- маюцца дэфекты рамы, счэпнай прылады, карпуса цыстэрны і іх элементаў, тармазной сістэмы, няспраўнасці сістэмы аўтаматыкі і (або) аварыйнай сігналізацыі;

- парушаны тэрміны правядзення праверак цыстэрн, прамежкавай праверкi пры эксплуатацыі і перыядычная праверка пры эксплуатацыі, скончыўся ўстаноўлены тэрмін па выніках тэхнічнага дыягнаставання;

- парушаны патрабаванні да нанясення маркіроўкі;

- змены ў канструкцыі цыстэрны выкананы без узгаднення з арганізацыяй-вытворцам, адсутнічаюць зазямляльныя прылады на цыстэрнах;

- маюцца пашкоджанні накрывак загрузных люкаў, іх засавак і дэталей ушчыльнення, цечы ў злучэннях трубаправодаў і арматуры, падцёкі праз ушчыльненні помпаў, вентыляў, засавак, пракладкі разьбовых злучэнняў, заглушак і тарцовых ушчыльненняў, падцёкі і страты перавозiмых вадкасцяў (матэрыялаў) праз не шчыльнасцi злучэнняў цыстэрны і рукавоў.

Для перавозкі лёгкаўзгаральных вадкасцяў, забараняецца ўжываць транспартныя сродкі з рухавіком, які працуе на газе, а таксама трактарамі, трактарнымі прычэпамі і паўпрычэпамі, аўтамабілямі з кузавам, які перакульваецца.

Да спіса навін