Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
3 жніўня 2022

У Лепелі праходзіць круглы стол з суб'ектамі прадпрымальніцтва па пытанні развіцця бізнесу

У выязной рабочай сустрэчы ўдзельнічаюць намеснік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Сяргей Міцянскі, прадстаўнікі Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, ТАА «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа», малога і сярэдняга бізнесу Лепельскага, Бешанковіцкага, Докшыцкага, Чашніцкага раёнаў.

У цяперашніх няпростых умовах санкцыйнага ціску, як падкрэсліў намеснік міністра, прадпрымальнікаў хвалююць пытанні ўзаемадзеяння з буйнымі прадпрыемствамі ў мэтах наладжвання кааперацыйных ланцужкоў і вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі.

Як адзначыў начальнік аддзела развіцця прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Трафімаў Аляксандр Іванавіч, мясцовыя ўлады робяць шмат для развіцця бізнесу, ужываюць на практыцы заканадаўчыя акты. Але разам з тым ёсць праблематыка, якую на мясцовым узроўні вырашыць не магчыма. У гэтай частцы нам дапамагаюць такія семінары з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства эканомікі. На сустрэчы разгледжаны пытанні крэдытных прадуктаў для падтрымкі бізнесу, размяшчэння арганізацый на лічбавай платформе Беларускай універсальнай гандлёвай біржы і іншыя.

Таксама ўдзельнікі працоўнай сустрэчы наведалі ТАА «ТЭПАН-Бел», якое спецыялізуецца на выпуску будаўнічых матэрыялаў і жалезабетонных вырабаў. Прадпрыемства асвоіла выпуск экалагічных і энергаэфектыўных домакамплектаў, гатовых да мантажу без выкарыстання спецтэхнікі і мокрых працэсаў.

Фота Алены БАШУН

https://vitvesti.by/biznes/v-lepele-prokhodit-kruglyi-stol-s-subektami-predprinimatelstva-po-voprosu-razvitiia-biznesa.html

Да спіса навін